У Папяльцовую сераду, 22 лютага 2012 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI па традыцыі сустрэўся з вернікамі на агульнай аўдыенцыі. Пантыфік нагадаў, што ў першыя стагоддзі жыцця Касцёла саракадзённы перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня быў часам, калі тыя, хто пачуў і прыняў Хрыста, пачыналі крок за крокам навяртацца, узрастаць у веры і рыхтавацца да прыняцця сакрамэнту хросту.
У пасланні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост, якое ён скіраваў да вернікаў 7 лютага 2012 г., Пантыфік падкрэсліў, што гэты перыяд з’яўляецца магчымасцю паразважаць аб сэрцы хрысціянскага жыцця — любові. Фундаментам для разважанняў Папы стаў кароткі фрагмент з Паслання да Габрэяў: «Будзем уважлівымі адно на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых спраў».
«Заахвочваю вас заўсёды быць з’яднанымі з пастырамі, а таксама з новымі кардыналамі, каб быць у еднасці з Касцёлам», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з роднымі і сябрамі, а таксама прадстаўнікамі палітычнага свету, якія прыбылі ў Рым на ўрачыстасці надання кардынальскай годнасці 22 кандыдатам.
У нядзелю 19 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу з 22 кардыналамі, якім напярэдадні надаў гэтую годнасць. У гэты ж дзень у Ватыкане адзначаецца свята катэдры св. Пятра.
18 лютага 2012 г. у ватыканскай базыліцы святога Пятра адбылася кансісторыя, падчас якой Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI уручыў дваццаці двум новым кардыналам пурпурныя берэты і пярсцёнкі — сімвалы кардынальскай годнасці, а таксама назваў тытулы Касцёлаў, у якія яны прызначаны.
Рада кардыналаў зацвердзіла бюджэты Апостальскай Сталіцы і Ватыкана на 2012 год. Пасяджэнне рады па арганізацыйных і эканамічных пытаннях, што праходзіла 14–15 лютага 2012 г. у Ватыкане, узначальваў Дзяржсакратар кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў новых паслоў Інданэзіі і Уругвая пры Апостальскай Саліцы. Пантыфік прызначыў таксама свайго новага прадстаўніка ў Руандзе.
У сераду, 15 лютага 2012 г., на аўдыенцыю да папы Бэнэдыкта XVI прыехалі гульцы футбольнай каманды «Атлетыка Мадрыд». Пасля агульнай аўдыенцыі Папа прывітаўся з кожным членам каманды, якіх суправаджаў арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніа Марыя Роука Варэла.
15 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI наведаў рымскую Вышэйшую духоўную семінарыю на Латэране з нагоды свята нябеснай заступіцы ўстановы Маці Божай Даверу, якое адзначаецца 18 лютага. Пантыфік звярнуўся да навучэнцаў з разважаннем «lectio divina» і раздзяліў з імі вячэру.
Да малітвы як дару прабачэння тым, хто крыўдзіць нас і чыніць перашкоды, заахвоціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзельнікаў агульнай аўдыенцыі. У катэхезе, што адбылася 15 лютага 2012 г., Пантыфік асаблівым чынам разважаў над трыма момантамі знаходжання Хрыста на крыжы.
23 лютага 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з пробашчамі парафій Рыма з нагоды распачацця Вялікага посту. Падчас сустрэчы Пантыфік уручыць кожнаму кнігу «Выбраны Богам для людзей» аб правілах святарскага жыцця.
«З вялікім неспакоем сачу за драматычнымі і ўсё больш частымі выпадкамі насілля ў Сірыі», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» ў нядзелю 12 лютага 2012 г. Пантыфік заклікаў спыніць насілле ў гэтай краіне.
18 лютага 2012 г. у Рыме адбудзецца прэзентацыя альбому, які стаў вынікам выставы, прысвечанай 60-годдзю святарства Бэнэдыкта XVI. 60 гадоў са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера споўнілася 29 чэрвеня 2011 г.
Сакрамэнту намашчэння хворых прысвяціў пасланне на XX Сусветны дзень хворага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Сёлета ён пройдзе 11 лютага пад дэвізам «Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе» (пар. Лк 17, 19).
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікае да салідарнасці і вялікадушнасці ў адносінах да ахвяраў маразоў, якія абрынуліся на Еўропу. Аб гэтым Папа казаў падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 8 лютага 2012 г.