28 лістапада 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Лівана Наджыба Мікаці. Дыпламат перадаў Пантыфіку запрашэнне наведаць іх краіну.
З 24 па 26 лістапада 2011 г. у Ватыкане праходзіла Міжнародная канферэнцыя «Пастырства медыцынскіх работнікаў і служэнне жыццю ў святле навучання бл. Яна Паўла ІІ». У апошні дзень форуму яго ўдзельнікаў прыняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
«Літургічны год пачынаецца Адвэнтам — надзвычайным часам, калі ў сэрцах абуджаецца чаканне вяртання Хрыста і ўспамін пра Яго першае прыйсце, калі Ён пазбавіў сябе боскай хвалы, прыняўшы смяротнае цела», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі 27 лістапада 2011 г.
На значэнне музыкі як універсальнай мовы, якая дазваляе пераадолець усялякія межы і ўвайсці ў свет іншага чалавека, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Напярэдадні Адвэнту, 26 лістапада 2001 г., Пантыфік паслухаў канцэрт сакральнай музыкі.
25 лістапада Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме. Кангрэс прысвечаны тэме «Пытанне аб Богу сёння».
Апостальская Сталіца апублікавала праграму мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI у перыяд Адвэнту і святаў Божага Нараджэння. Па традыцыі, 24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра, а ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).
Падчас Адвэнту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае рымскую турму «Рэбібія» і адкажа на пытанні вязняў. Адбудзецца гэта 18 снежня 2011 г.
У Італіі выйшла кніга для дзяцей, якая складаецца з фрагментаў прамоў Бэнэдыкта XVI аб жыцці Найсвяцейшай Панны Марыі і асноўных літургічных святах, звязаных з Маці Божай. Называецца яна «Марыя. Мама Езуса».
З 28 лістапада па 2 снежня 2011 года ў Ватыкане адбудзецца пасяджэнне Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Плануецца, што ўдзельнікі абмяркуюць метадалогію сучаснай тэалогіі і яе перспектывы, пытанне монатэізму і значэнне сучаснага навучання Касцёла ў кантэксце ўсяго каталіцкага навучання.
У суботу 19 лістапада 2011 г., у другі дзень візіту ў Бенін, Святы Айцец сустрэўся са святарамі, а таксама з біскупамі Афрыканскага кантынента. «Праз вашую асабістую харызму, жывучы ў духу адкрытасці і паўсюднасці Касцёла, вы здолееце ўносіць уклад ў гарманічнае аб’яўленне бясконцасці Божых дароў на службе ўсяму чалавецтву», — адзначыў Пантыфік.
У нядзелю 20 лістапада 2011 г. завяршыўся візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Афрыку. Галоўнай падзеяй гэтага дня стала святя Імша на «Стадыёне Сяброўства» ў Катану. На полі і вакол яго сабраліся каля 100 тысяч вернікаў, сярод якіх былі пілігрымы з суседніх краін.
Адным з галоўных пунктаў пастырскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Бенін стала перадача біскупам Афрыкі паслясінадальнай апостальскай адгартацыі «Africae munus». Дакумент быў падпісаны 19 лістапада 2011 г. у базыліцы Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі горада Уіда, а 20 лістапада перададзены біскупам кантынента.
«Духоўнымі лёгкімі» свету Святы Айцец Бэнэдыкт XVI назваў афрыканскі кантынент у размове з журналістамі на борце самалёта. 18 лістапада Пантыфік накіраваўся ў трохдзённае пастырскае падарожжа ў Бенін.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Бенін. 18 лістапада 2011 г. распачнецца трохдзённае падарожжа Папы ў гэтую афрыканскую краіну.
На наступным тыдні, 25 лістапада, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме на аўдыенцыі новы склад прэзідыума Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы. У Рыме прэзідыум рады будзе прабываць з 21 па 27 лістапада 2011 г.