У Ватыкане прадставілі праграму пастырскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Бенін (Заходняя Афрыка). 22-е падарожжа Пантыфіка адбудзецца 18–20 лістапада 2011 г.
7 снежня 2011 г. Папа Бэнэдыкт XVI запаліць агні на самай вялікай ёлцы ў свеце з дапамогай планшэта iPad. Зялёная прыгажуня будзе ўстаноўлена ў італьянскім горадзе Губбіо.
Да плённага і радаснага чування заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзельнікаў агульнай аўдыенцыі. Разважанне да Евангелля і супольная малітва «Анёл Панскі» адбыліся ў нядзелю 13 лістапада 2011 г.
Навучанні Святога Айца Бэнэдыкта XVI на яўрэйскай мове даступныя на старонках Ватыканскага радыё. Тут можна знайсці выступленні Папы на Міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі (Італія), якая адбылася 27 кастрычніка гг.
Аб значэнні сям’і ў працоўным выхаванні і яе місіі ў Касцёле нагадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў ІІ Нацыянальнага кангрэса аб сям’і ў Эквадоры (Паўднёвая Амерыка). Форум праходзіць 9–12 лістапада 2011 г.
Вясной 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Мексіку і Кубу. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
10 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Рады лідараў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі, якая прадстаўляе інтарэсы ўсіх рэлігійных супольнасцяў Святой Зямлі.
9 лістапада 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў дэлегацыю нямецкага горада Нац-Шабса ў Тыролі, адкуль паходзіць яго бабуля і прабабуля. Бурмістр горада перадаў Пантыфіку дакумент аб наданні яму ганаровага грамадзянства.
Абарона чалавечых каштоўнасцяў — галоўная тэма паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI новаму паслу Германіі ў Апостальскай Сталіцы Рэйнхарду Швэппе. У пасланні Папа ўказаў і на служэнне Касцёла ў свеце.
Папа Бэнэдыкт XVI 10 лістапада 2011 г. прыме на аўдыенцыі дэлегацыю рэлігійных дзеячоў Святой Зямлі. Сярод членаў дэлегацыі «Рады лідэраў рэлігійных супольнасцяў у Ізраілі»: лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Туаль, галоўны рабін Ізраіля Ёна Мецгер, а таксама старшыня ізраільскай канферэнцыі імамаў шэйх Мухамед Ківан.
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI звярнуўся ў форме ліста да 7-мільярднага жыхара планеты. «Я не ведаю ты хлопчык ці дзяўчынка, ты нарадзілася ў Індыі ці ў Кітаі, у вялікім горадзе ці ў вёсцы», — піша кс. Ламбардзі да нованароджанага.
Cвяты Айцец узначаліў святую Імшу ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, якія памерлі за апошні год (у тым ліку і за кардынала Казіміра Свёнтка). Літургія адбылася 3 лістапада 2011 г. у базыліцы святога Пятра.
2 лістапада 2011 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся за сваіх папярэднікаў на Святым Пасадзе і ўсіх тых, хто пахаваны ў Ватыканскіх гротах.
З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». «Дадзеная ўрачыстасць — нагода для таго, каб скіраваць свій позірк ад зямнога да нябеснага», — адзначыў Папа.
Чарговы нумар газеты Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» за 1 лістапада 2011 г. змяшчае артыкул, прысвечаны адкрыццю ў Іерусаліме дошкі з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове.