13 мая 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць пастырскае падарожжа на тэрыторыі Італіі. На тэрыторыі рэгіёну Таскана Пантыфік наведае горад Арэццо, францішканскі санктуарый у Ла Вэрна і конкатэдру ў Сансэполькро.
«Заданне Касцёла, якім з’яўляецца абвяшчэнне і абарона ў кожным месцы і часе асноўных правоў і абавязкаў чалавека, патрабуе ад яго быць прыкладам у гэтым», — адзначыў Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас літургіі на пачатак новага судовага года дзяржавы Ватыкан.
Шматлікія вернікі Рыма і госці з-за мяжы прынялі ўдзел у нядзельнай агульнай аўдыенцыі Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Пантыфік звярнуў увагу на пытанне пасрэдніцтва на шляху да веры і заклікаў прысутных адкрыць для сябе важнасць на ім духоўнага кіраўніцтва.
У пятніцу 20 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з членамі супольнасці Неакатэхуменальны шлях. Плануецца, што падчас сустрэчы будзе закранацца пытанне дазволу спецыфічнага спосабу цэлебрацыі літургіі.
Апостальская Сталіца падтрымае сацыяльныя ініцыятывы Касцёла ў Перу. Аб гэтым паведаміў старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Робэр Сара падчас візіту ў гэтую лацінаамерыканскую краіну.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў сакратаром Кангрэгацыі па справах Біскупаў арцыбіскупа Ларэнца Бальдзіссеры, які дагэтуль з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Бразіліі.
11 студзеня 2012 года папская агульная аўдыенцыя стала незвычайнай. На ёй прысутнічалі супрацоўнікі Рымскага заапарка, а таксама выступілі цыркачы.
Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 11 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прапанваў паразважаць над Эўхарыстыяй як вяршыняй хрысціянскай малітвы. Пантыфік узгадаў малітву Пана ў Аліўным садзе, адзначыўшы, што цэлебрацыя літургіі з’яўляецца яднаннем з малітвай Езуса.
У суботу 14 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Італіі спадара Марыё Монці. Гэта будзе першы афіцыйны візіт палітыка ў Ватыкан.
9 студзеня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванымі пры Апостальскай Сталіцы. Падобныя сустрэчы з’яўляюцца традыцыйнымі на заканчэнне перыяду Божага Нараджэння.
Пастырскія ўказанні да аб’яўленага Святым Айцом Года веры змяшчае дакумент Кангрэгацыі Веравучэння, датаваны 6 студзеня 2012 г. Дакумент распрацаваны ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі Апостальскай Сталіцы і апублікаваны 7 студзеня.
18 лютага 2012 года ў Ватыкане адбудзецца кансісторыя. На ёй Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыць 22 кардыналы. 18 з новапрызначаных будуць мець права голасу на канклаве.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў былога сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў арыбіскупа Мануэля Мантэйра дэ Кастро старэйшым пэнітэнцыярыем. Раней гэтую пасаду займаў арцыбіскуп Фартунато Балдэллі.
Таямніцы Божага нараджэння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прысвяціў катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 4 студзеня 2012 года.
Стала вядома дата 23-га пастырскага падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу. Візіт будзе праходзіць з 23 па 28 сакавіка 2012 года.