1 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI утварыў Персанальны ардынарыят для былых англіканаў ЗША. Першым кіраўніком арданарыяту прызначаны кс. Джэфры Нэйл Сцінсан.
У першы дзень новага 2012 года і ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з вернікамі на малітве «Анёл Панскі». Пантыфік пажадаў вернікам, каб новы год стаў часам надзеі і спакойнага жыцця ва ўсім свеце.
Каля 2,5 мільёнаў вернікаў прынялі ўдзел у цырымоніях са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI у 2011 годзе. Сярод іх — удзельнікі агульных і спецыяльных аўдыенцый, набажэнстваў ў нядзелі і святы, якія ўзначальваў Пантыфік, а таксама малітвы «Анёл Панскі».
29 снежня 2011 г. Святы Айцец прызначыў новых членаў Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. У гэты ж дзень Пантыфік прыняў адстаўку арцыбіскупа Станіслава Новака з пасады кіраўніка Чэнстахоўскай архідыяцэзіі і прызначыў на яго месца Вацлава Дэпо, біскупа Замойска-Любачаўскага.
16 снежня 2011 г. было апублікавана пасланне Святога Айца на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня. Сёлета яно адрасавана асаблівым чынам да моладзі, бацькоў, сем’яў і ўсіх, хто працуе ў галіне выхавання і адукацыі, а таксама лідэраў у розных сферах: рэлігійнай, грамадскай, палітычнай, эканамічнай, культурнай, сродкаў масавай інфармацыі.
Апошняя агульная аўдыенцыя з папам Бэнэдыктам XVI у 2011 годзе адбылася ў сераду 28 снежня. Сваю катэхезу Святы Айцец прысвяціў месцу малітвы у жыцці чалавека і сям’і, якая павінна стаць першай яго школай.
28 снежня 2011 года ў Берліне распачалася 34-я Еўрапейская сустрэча моладзі ў Берліне. Да маладых людзей свае пасланні скіравалі шматлікія рэлігійныя кіраўнікі і палітычныя дзеячы.
На другі дзень Божага Нараджэння, ва ўспамін св. Стэфана, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў малітву «Анёл Панскі». У разважаннях да яе Пантыфік звярнуўся да тэмы мучаніцтва.
Напярэдадні святаў Божага Нараджэння 22 снежня 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Рымскай Курыі. Пантыфік нагадаў пра асноўныя падзеі з жыцця Касцёла ў гэтым годзе і падзякаваў прысутным за адданую працу.
Служба папскіх літургічных цэлебрацый апублікавала праграму літургій і мерапрыемстваў у Ватыкане на свята Божага Нараджэння.
16 снежня 2011 года ў Ватыкане тысячамі агеньчыкаў заіскрылася калядная ёлка на плошчы Святога Пятра. Сёлета гэты сімвал Божага Нараджэння быў прывезены з Украіны. Зялёную прыгажуню аздабляюць больш за дзве тысячы шкляных і драўляных цацак, вырабленых украінскімі майстрамі.
18 снежня 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI наведаў рымскую турму «Rebibbia». У прамове да вязняў Пантыфік адзначыў, што прыбыў сюды, каб сказаць, што Бог іх любіць бязмежнай любоўю.
Цярпліва шукаць аблічча Бога заахвоціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI студэнтаў вышэйшых навучальных установаў Рыма. Традыцыйна за некалькі дзён да Божага Нараджэння, сёлета 15 снежня, Папа сустрэўся са студэнтамі Вечнага горада ў ватыканскай базыліцы.
Экуменічная дэлегацыя з Украіны прыбыла сёння ў Апостальскую Сталіцу з нагоды адкрыцця святочнай ёлкі на плошчы святога Пятра. З членамі дэлегацыі сустрэўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
15 снежня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў даверчыя граматы новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы. Імі сталі дыпламатычныя прадстаўнікі Рэспублікі Трынідад і Табага, Швейцарыі, Бурундзі, Тайланда, Пакістана, Мазамбіка, Кыргыстана, Андоры, Шры-Ланкі і Буркіна Фасо.