22 кастрычніка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымае ганаровае грамадзянства мясцовасці яго бабулі па мацярынскай лініі (Нац-Шабс, Германія).
27 кастрычніка 2011 г. у Азісі адбудзецца міжрэлігійная сустрэча, ініцыятарам якой, як і 25 гадоў таму, з’яўляецца Апостальская Сталіца. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіць на адкрыцці і заканчэнні форуму.
У нядзелю 2 кастрычніка 2011 г. на плошчы Святога Пятра ў Рыме адбылася традыцыйная малітва «Анёл Панскі». Узначаліў яе і прапанаваў паразважаць над урыўкам з Евангелля Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
29 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Сустрэча адбылася ў папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI cкіраваў віншаванні яўрэйскай супольнасці з нагоды надыходзячых святаў Новага года (Рош Ха-Шана), Дня паяднання (Ём Кіппур), і свята шатроў (Суккот). Тэлеграму Папа скіраваў на імя Рыкарда ды Сэньі, галоўнага рабіна Рыма.
Увечары 28 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з працаўнікамі папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тут Папа знаходзіўся з 7 ліпеня.
29 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з Мітрапалітам Іларыёнам, кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Гэта будзе ўжо трэцяя падобная сустрэча.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала Рымскай Роты. З 1 кастрычніка 2011 г. У іх кампетэнцыю пяройдуць некаторыя пытанні, якімі да гэтага часу займалася Кангрэгацыя Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы прадставіла план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час. Сярод іх — цэлебрацыя набажэнстваў і пастырскае падарожжа ў Афрыку.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў Генеральнага сакратара епіскапату Польшчы біскупа Станіслава Будзіка арцыбіскупам Любліна. Да гэтага іерарх з’яўляўся дапаможным біскупам дыяцэзіі Тарнова.
Напярэдадні міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі, што пройдзе 27 кастрычніка 2011 г., выйшла кніга «Роздумы пра міжрэлігійны дыялог». Выданне змяшчае думкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра экуменічны дыялог.
21 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага старшыню Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы і кіраўніка Папскай рымскай акадэміі археалогіі.
Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Маўро Пьячэнца адзначыў, што служэнне Святога Айца нельга ацэньваць у катэгорыях улады, а святарамі ў Каталіцкім Касцёле застануцца выключна мужчыны.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з італьянскімі касманаўтамі Міжнароднай касмічнай станцыі Рабэрто Вітторыем і Паоло Неспаліні. Сустрэча адбылася 19 верасня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа.
18 верасня 2011 г. у Кастэль Гандольфа адбылася агульная аўдыенцыя і малітва «Анёл Панскі», якую ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. У разважанні Папа звярнуўся да нядзельнай літургіі слова.