«Выказваю сваю блізкасць да родных загінуўшых і параненых падчас нападу ў горадзе Дака, а таксама ранейшага, які адбыўся ў Багдадзе», — сказаў Папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 3 ліпеня.
Перад пагрозай падзелаў і канфліктаў Еўропа мае патрэбу ў пераменах, сказаў Папа Францішак у адмысловым відэапасланні на заканчэнне працы трэцяга міжнароднага Кангрэса прадстаўнікоў еўрапейскіх хрысціянскіх рухаў, супольнасцяў і ініцыятыў.
З заклікам аб забеспячэнні годнай працай, зыходзячы са становiшча сем’яў, звярнуўся Папа Францішак 30 чэрвеня ў канцы юбілейнай агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
У адпаведнасці з пажаданнем Святога Айца, яго візіт у былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенаў» будзе насіць характар «малітвы ў цішыні».
Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі, які здарыўся вечарам 28 чэрвеня.
28 чэрвеня Папа Францішак прыняў дэлегацыю Канстанцінопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым на ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла.
26 чэрвеня ў самалёце па дарозе з Ерэвана ў Рым Папа Францішак пагутарыў з журналістамі.
26 чэрвеня ў Апостальскім палацы Армянскай Апостальскай Царквы ў Эчміядзіне Папа Францішак і Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ падпісалі супольную дэкларацыю. У дакуменце між іншым яны выказалі надзею на мірнае вырашэнне канфлікту ў Нагорным Карабаху.
У другой палове дня 26 чэрвеня Папа Францішак прыбыў у манастыр Хор Вірап, які знаходзіцца каля мяжы з Турцыяй, ля падножжа гары Арарат.
Кульмінацыяй Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Арменію стаў яго ўдзел у Боскай Літургіі, якую служыў 26 чэрвеня перад катэдральным саборам Армянскай Апостальскай Царквы ў Эчміядзіне Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ.
Вечарам 25 чэрвеня Папа Францішак разам з Вярхоўным Патрыярхам і Каталікосам усіх армян Гарэгінам ІІ правёў у Ерэване экуменічную сустрэчу за мір.
25 чэрвеня ў межах візіту ў Арменію Папа Францішак цэлебраваў святую Імшу ў другім па велічыні горадзе краіны — Гюмры, моцна пацярпелым ад землятрусу 1988 г. У Эўхарыстыі ўдзельнічалі каля 50 тыс. чалавек.
У другі дзень візіту ў Арменію, 25 чэрвеня, Папа Францішак наведаў манументальны комплекс Цыцэрнакаберд, прысвечаны памяці ахвяр генацыду армян 1915 г. і размешчаны ў Ерэване на ўзгорку з такой жа назвай.
24 чэрвеня ў межах падарожжа ў Арменію Папа Францішак здзейсніў візіт ветлівасці да Прэзідэнта краіны і сустрэўся з прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса.
24 чэрвеня пачаўся візіт Папы Францішка ў Арменію. 14-е замежнае падарожжа Пантыфіка, падчас якога ён наведае Эчміядзін, Ерэван, Гюмры і Хор Вірап, працягнецца да 26 чэрвеня і праходзіць пад дэвізам «Візіт у першую хрысціянскую краіну».