Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Папа выказаў блізкасць французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы
17.07.2016 21:57

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі» 17 ліпеня Папа Францішак запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту, які нядаўна адбыўся ў Ніцы (Францыя).

 
Пантыфік здзейсніў перастаноўкі ў судовых структурах Апостальскай Сталіцы
16.07.2016 22:26

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Франса Даніэлса з пасады сакратара Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры па прычыне дасягнення пенсійнага ўзросту і прызначыў на яго месца біскупа Джузэпэ Шака, які да гэтага часу быў дапаможным сакратаром гэтай дыкастэрыі.

 
Кардынал Курт Кох: Візіт Папы ў «Аўшвіц-Біркенаў» — сведчанне салідарнасці з яўрэйскім народам
15.07.2016 23:55

Як адзначыў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, перад абліччам новых праяваў антысемітызму Папа Францішак пастаянна нагадвае, што нельга быць адначасова хрысціянінам і антысемітам.

 
Пантыфік нечакана наведаў Папскую камісію па справах Лацінскай Амерыкі
14.07.2016 15:52

13 ліпеня, падчас свайго летняга адпачынку, Папа Францішак нечакана наведаў удзельнікаў пасяджэння Папскай камісіі па справах Лацінскай Амерыкі, якая дзейнічае ў рамках Кангрэгацыі па справах Біскупаў.

 
У Ватыкане прадстаўлена афіцыйная праграма падарожжа Папы ў Грузію і Азербайджан
13.07.2016 17:41

Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Грузію і Азербайджан пачнецца 30 верасня і працягнецца тры дні.

 
Папа прызначыў новага кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы
12.07.2016 15:35

Папа Францішак правёў рэарганізацыю ў Прэс-службе Апостальскай Сталіцы. Пантыфік прыняў адстаўку а. Фэдэрыко Ламбардзі з пасады яе дырэктара і прызначыў на яго месца Грэга Бёрка, які пачне выконваць свае абавязкі з 1 жніўня 2016 г.

 
Кардынал Крыстаф Шонбарн патлумачыў асноўнае пасланне Апостальскай адгартацыі «Amoris laetitia»
09.07.2016 16:02

Арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн абверг сцвярджэнні аб тым, што апошні дакумент Папы Францішка аб сужэнстве і сям’і не мае характару настаўніцкага навучання Касцёла і таму не з’яўляецца абавязковым.

 
Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў прааналізаваў візіт Папы ў Арменію
09.07.2016 15:45

Па словах кардыналa Леанарда Сандры, паміж Армянскай Апостальскай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у Арменіі складваюцца вельмі добрыя адносіны.

 
Папа размежаваў функцыі ватыканскіх фінансавых органаў
09.07.2016 15:33

4 ліпеня Папа Францішак выдаў «Motu proprio», якім унёс змены ў размеркаванне функцый ведамстваў, што займаюцца кантролем, наглядам і распараджэннем маёмасцю Святога Пасаду.

 
Новыя святыя і благаслаўлёныя з’явяцца ў Касцёле
08.07.2016 16:46

8 ліпеня на сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб зацвярджэнні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў.

 
Папа Францішак да бедных: Маліцеся за багатых і марнатраўных
06.07.2016 14:36

«Вы дапамагаеце нам сустрэць Езуса, бо расказваеце пра Яго не столькі словамі, колькі ўсім сваім жыццём», — сказаў Папа ўдзельнікам пілігрымкі бедных з Ліёнскай дыяцэзіі (Францыя), якая прыбыла ў Рым на чале з кардыналам Філіпам Барбарэнам.

 
Пантыфік сустрэўся з бацькамі знойдзенага мёртвым студэнта з ЗША
06.07.2016 14:26

Меркаванае забойства студэнта з ЗША ў Рыме глыбока кранула Папу Францішка. 6 ліпеня Пантыфік сустрэўся з бацькамі 19-гадовага Бо Саламона, які два дні таму быў знойдзены мёртвым у рацэ Тыбр.

 
Святы Айцец здзейсніць пілігрымку ў Асізі
05.07.2016 15:38

Пантыфік мае намер прыватным чынам, як звычайны пілігрым, памаліцца ў папскай базыліцы Санта-Марыя-дэлі-Анджэлі ў Асізі.

 
Папа Францішак заклікаў усіх хрысціян маліцца аб міры ў Сірыі
05.07.2016 15:11

«Пакуль людзі пакутуюць, неверагодная колькасць грошай ідзе на забеспячэнне вайскоўцаў зброяй», — выказаў занепакоенасць Папа ў відэапасланні ў падтрымку кампаніі па спрыянню міру ў Сірыі, якую ажыццяўляе міжнародная каталіцкая дабрачынная арганізацыя «Caritas Internationalis».

 
Пантыфік: Іду наперад сваёй дарогай, не азіраючыся па баках
04.07.2016 15:44

Бэнэдыкт XVI з’яўляецца сапраўдным рэвалюцыянерам з бязмежнай высакароднасцю — так свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра ахарактарызаваў Папа Францішак у чарговым інтэрв’ю.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 15 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.