Дэлегацыя Сусветнай Супольнасці Рэфармацкіх Цэркваў (WCRC) наведае Ватыкан, каб паглыбіць адносіны з Каталіцкім Касцёлам. Яе прыме на аўдыенцыі 10 чэрвеня Папа Францішак.
«Малітва — гэта "батарэйка", якая дазваляе ззяць хрысціяніну», — сказаў Папа Францішак 7 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік заклікаў вернікаў быць соллю, якая не страціла свой смак, а таксама пазбягаць «люстэркавай духоўнасці» — клопату пра ўласнае ззянне, а не пра нясення святла іншым.
Каб не згубіцца на шляху веры, хрысціяне маюць каштоўны «навігатар» — евангельскія благаслаўленні, сказаў Папа Францішак 6 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
4 чэрвеня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дырэктараў нацыянальных Папскіх місійных ініцыятыў. Нагодай да сустрэчы была сотая гадавіна заснавання ў 1916 г. гэтай ўстановы італьянскім святаром, благаслаўлёным Паўлам Манаю.
5 чэрвеня падчас урачыстай Імшы на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізаваў заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў бл. Станіслава Папчынскага (18 мая 1631 г. – 17 верасня 1701 г.) і шведскую законніцу Марыю Элізабэту Хэсэльблад (4 чэрвеня 1870 г. – 24 красавіка 1957 г.), якая аднавіла Ордэн брыгітак.
4 чэрвеня Папам Францішкам быў выдадзены дакумент у форме «Motu proprio» «Come una madre amorevole» («Як любячая маці»). Такім чынам Пантыфік пажадаў узмацніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх.
3 чэрвеня Папа Францішак выступіў на саміце супраць сучаснага рабства, які праходзіць у Ватыкане.
Папа Рымскі звярнуўся да старшыні Міжнароднай федэрацыі футбола з просьбай аднавіць парадак і сумленнасць. Сустрэча Папы Францішка з прэзідэнтам ФІФА Джавані Вінчэнца Інфанціна адбылася ў Ватыкане ў мінулую нядзелю, але аб ёй стала вядома толькі зараз.
Сумесныя лютэранска-каталіцкія памятныя мерапрыемствы з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі пройдуць 31 кастрычніка ў двух шведскіх гарадах: Лундзе і Мальмё.
Пакорная малітва дае магчымасць спазнаць Божую міласэрнасць, заўважыў Папа Францішак 1 чэрвеня падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў прыпавесці пра фарысея і мытніка (Лк 18,9-14).
«Калі б мы навучыліся служыць і выходзіць насустрач іншым, наколькі б мог змяніцца свет», — заўважыў Папа Францішак 31 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі Пантыфік падкрэсліў, што служэнне і сустрэча з іншымі людзьмі — гэта крыніца радасці, якая напаўняе жыццё.
Святы Айцец прызначыў Апостальскім адміністратарам «sede vacante» Кіеўска-Жытомірскай дыяцэзіі ва Украінае Яго Эксцэленцыю Віталія Скамароўскага, біскупа Луцкага. Аб рашэнні Пантыфіка паведамілі 31 мая ў Ватыкане.
31 мая ў Ватыкане ўбачыў свет дапаможнік для дыяканаў. «Новы энхірыдыён дыяканату. Крыніцы і афіцыйныя дакументы Касцёла» (Nuovo Enchiridion sul Diaconato. Le fonti e i documenti ufficiali della Chiesa) — так называецца выданне — выйшаў у Ватыканскім выдавецтве пад рэдакцыяй Энца Пэтраліна, сталага дыякана дыяцэзіі Калабрыя-Бова і старшыні Супольнасці дыяканату Італіі.
«Касцёл і кожны хрысціян павінны дбаць, каб не закрыцца ў сістэме правіл, але пакінуць месца для "памяці" аб дарах, атрыманых ад Бога, для прароцкага дынамізму і перспектывы надзеі», — сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 30 мая.