23 чэрвеня Папа Францішак правёў некалькі важных сустрэч і перамоў. Раніцай у Апостальскім палацы Ватыкана Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прафесара Андрэа Рыкардзі, заснавальніка дабрачыннай экуменічнай «Супольнасці св. Эгідзія».
У ходзе свайго візіту ў Арменію Папа Францішак сустрэнецца з нашчадкамі выжыўшых падчас масавага знішчэння армян у Асманскай імперыі. Сустрэча адбудзецца у рамках наведвання Пантыфікам мемарыяльнага комплексу «Цыцэрнакаберд» у Ерэване, пабудаванага ў памяць аб тых трагічных падзеях.
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца самым вялікім прыкладам таго, як трэба займацца «тэалогіяй на каленях», адзначыў Папа Францішак у прадмове да зборніка тэкстаў свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра, прысвечаных святарскаму служэнню.
«У праграме падарожжа Папы Францішка ў Арменію не прадугледжана падпісанне супольнай дэкларацыі, але пытанне застаецца адкрытым», — сказаў журналістам падчас брыфінгу ў Ватыкане 21 чэрвеня кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
«Смяротнае пакаранне недапушчальна, якім бы цяжкім ні было злачынства асуджанага», — падкрэсліў Папа Францішак у відэапасланні, якое адрасаваў удзельнікам VI Міжнароднага кангрэсу супраць смяротнага пакарання. Сустрэча адбываецца 21-23 чэрвеня ў Осла.
На працягу летніх месяцаў Папа Францішак не будзе цэлебраваць традыцыйныя ранішнія св. Імшы з вернікамі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты — месцы, ў якім пражывае.
20-23 чэрвеня ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце праходзіць штогадовая канферэнцыя прадстаўнікоў епіскапатаў з англамоўных краін, прысвечаная абароне непаўналетніх у Касцёле.Ініцыятарамі правядзення форума з’яўляюцца біскупскія Канферэнцыі Англіі і Уэльса, Кеніі, а таксама «Цэнтр абароны дзяцей» Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта.
Перш чым судзіць іншых, трэба паглядзець на сябе ў люстэрка, адзначыў Папа Францішак 20 чэрвеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік падкрэсліў, што Божае суджэнне адрознівае ад чалавечага не ўсемагутнасць, а міласэрнасць.
20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса. Палітык прыбыў у Ватыкан, каб «абмеркаваць праблемы міжнароднага тэрарызму і кровапраліцця ў імя рэлігіі, а таксама спосабаў устанаўлення міру на Блізкім Усходзе», гаворыцца ў паведамленні канцэлярыі былога кіраўніка ізраільскай дзяржавы.
Сведчанне працягваецца толькі хвіліну, але з’яўляецца зернем, якое прыносіць плён, сказаў Папа Францішак падчас візіту ў каталіцкі студэнцкі інтэрнат «Villa Nazareth» у Рыме. Пантыфік наведаў гэту структуру вечарам 18 чэрвеня.
Маліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору заклікаў Папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 19 чэрвеня ў Ватыкане.
Да салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі заклікаў Папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 19 чэрвеня ў Ватыкане.
17 чэрвеня Папа Францішак наведаў дзве супольнасці пажылых і пакутуючых святароў — супольнасць «Гара Табор» і супольнасць пажылых святароў Рымскай дыяцэзіі «Дом св. Гаэтана».
Касцёл мае патрэбу ў добра падрыхтаваных свецкіх верніках, натхнёных шчырай і светлай верай, гатовых рызыкаваць і не баяцца памыліцца, сказаў Папа Францішак на аўдыенцыі для ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па справах свецкіх 17 чэрвеня.
Сейбітамі прыгажосці і радасці ў часам панурым і сумным свеце назваў Папа Францішак удзельнікаў вандроўных і народных тэатраў: цыркачоў, акрабатаў, лялькаводаў, музыкаў, вулічных артыстаў і фокуснікаў, якія сабраліся 16 чэрвеня ў Ватыкане з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці.