Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Харватыі
29.05.2015 12:51

28 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Харвацкай Рэспублікі Калінду Грабар-Кітаравіч, якая затым сустрэлася з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П'етро Паралінам і сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам.

 
Папа: скрайне строгія хрысціяне аддаляюць людзей ад Бога
29.05.2015 12:31

Існуюць хрысціяне, якія аддаляюць людзей ад Езуса. Звычайна гэта асобы, зацікаўленыя выключна ўласнымі адносінамі з Богам і дасягненнем прыватных мэтаў. На шчасце, у Касцёле ёсць і тыя, хто па-сапраўднаму прыслухоўваецца да воклічу людзей, патрабуючых Бога, заўважыў Папа Францішак 28 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

 
Папа ўдзельнічае ў падрыхтоўчай сустрэчы Сінода Біскупаў
26.05.2015 12:54

Папа Францішак удзельнічае ў пасяджэнні Рады Сакратарыяту Сінода Біскупаў, якое праходзіць 25-26 мая ў Ватыкане і звязана з падрыхтоўкай да біскупскай асамблеі, што адбудзецца ў кастрычніку на тэму сям’і і сужэнства.

 
Папа Францішак не глядзіць тэлевізар і марыць схадзіць у піцэрыю
25.05.2015 16:54

Папа Францішак даў інтэрвю аргенцінскаму часопісу La voz del pueblo, у якім распавёў пра свае аўдыенцыі і сустрэчы з людзьмі, пагрозы замаху, спачуванне пакутам дзяцей і вязняў, абяцанне Маці Божай не глядзець тэлевізар і жаданне выйсці ў горад на піцу.

 
Пантыфік: місіянерства — гэта не празелітызм і не стратэгія
25.05.2015 16:08

«Місіянерства — гэта не празелітызм і не стратэгія, але дзяленне любоўю да Хрыста, людзей і Евангелля», — напісаў Папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень місій. Ён быў устаўноўлены ў 1926 г. Папам Піем ХІ і штогадова адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў перадапошнюю нядзелю кастрычніка.

 
Папа Францішак: жанчыны павінны прапанаваць свету сваю адчувальнасць, разуменне і дыялог
23.05.2015 16:37

Папа Францішак вельмі высока ацэньвае намаганні жанчын для абароны жыцця, змагання з беднасцю, прыгнётам і несправядлівасцю ва ўсім свеце. Пантыфік скіраваў пасланне да ўдзельнікаў рымскага форуму, прысвечанага ролі жанчын у рэалізацыі ААНаўскай праграмы “Мэты развіцця пасля 2015 года”.

 
Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзню ў Калумбіі
22.05.2015 13:41

Папа Францішак выказаў салідарнасць з ахвярамі апоўзню, які сышоў на горад Салгар у Калумбіі. Пасланне Пантыфіка з адмысловым благаслаўленнем для жыхароў правінцыі, пацярпелых ад катастрофы, было падпісана Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, які даслаў яго на імя мясцовага біскупа Ноэля Антоніo Ландонья Буітрага.

 
Папа сустрэўся з сем’ямі паліцэйскіх, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў
21.05.2015 16:01

21 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў сем’яў італьянскіх паліцэйскіх, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Італія мае патрэбу ў людзях, якія “служаць з бескарыслівасцю, шчырасцю і пастаянствам”, адзначыў Пантыфік і падзякаваў членам праваахоўных органаў за барацьбу са злачыннасцю, карупцыяй, гандлем людзьмі і за дапамогу мігрантам.

 
Святы Айцец падтрымаў малітву за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу
20.05.2015 14:06

Падчас агульнай аўдыенцыі 20 мая Папа Францішак распавёў пра прапанову Канферэнцыі Біскупаў Італіі ўзгадаць ва ўсіх дыяцэзіях свету 23 мая, у вігілію ўрачыстасці Спаслання Святога Духа, пра людзей, вымушаных бегчы са сваіх краін і пераследаваных за хрысціянскую веру.

 
Папа Францішак: падумаць аб моманце развітання з гэтым светам
19.05.2015 16:21

Аб важнасці падрыхтоўкі да моманту развітання з гэтым светам казаў Папа Францішак 19 мая ў сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Пантыфік пахіліўся над літургічнымі чытаннямі, якія прадстаўляюць сцэну развітання апостала Паўла з супольнасцю Эфеса перад яго адыходам у Ерузалем і развітання Езуса з вучнямі падчас Апошняй Вячэры.

 
Папа абмеркаваў правядзенне Года Міласэрнасці з ватыканскімі іерархамі
18.05.2015 16:35

Папа Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі ўсіх ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Яна адбылася раніцай 18 мая ў Балонскай зале Апостальскага палацу. У цэнтры ўвагі Святога Айца і ватыканскіх іерархаў было правядзенне Года Божай Міласэрнасці. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма.

 
Папа кананізаваў чатырох заснавальніц манаскіх супольнасцяў
17.05.2015 16:28

17 мая Папа Францішак здзейсніў кананізацыю чатырох законніц, якія жылі ў ХІХ ст.: францужанкі Жанны Эмілі дэ Вільнёў, італьянкі Крысціны Марыі Брандо і палестынак Марыям Бавардзі і Мары-Альфонсін Гатас.

 
Папа да законнікаў: быць уважлівымі да патрэбаў людзей
17.05.2015 16:14

16 мая Папа Францішак сустрэўся ў Ватыкане з законнікамі і законніцамі Рымскай дыяцэзіі. Звяртаючыся да іх, Пантыфік адзначыў, што сёння, як ніколі, «патрэбна быць цярплівымі і здольнымі прабачаць, не крытыкаваць», і прыкладам у гэтым можа стаць маці, якая не абражае сваё дзіця, нібыта мачаха.

 
Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі зняволеных
16.05.2015 15:02

30 мая Папа Францішак сустрэнецца з дзецьмі людзей, якія адбываюць пакаранне ў турмах. Сустрэча арганізавана Папскай радай па культуры ў рамках праекту “Падворак язычнікаў”, мэта якога заключаецца ў наладжванні глыбокага дыялогу і разумення паміж веруючымі і няверуючымі.

 
Папа Францішак: хрысціянская супольнасць не можа быць баязлівай
15.05.2015 15:55

«Хрысціянскія супольнасці не могуць быць баязлівымі і сумнымі», — адзначыў Папа Францішак 15 мая падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

 
<< Першая < Папярэдняя 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 Наступная > Апошняя >>

Старонка 53 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.