«Задача пабудовы міру патрабуе ад Святога Пасада канкрэтных дзеянняў, накіраваных на дасягненне «братэрства» і мірнага «суіснавання» народаў у рамках міжнароднага права», — адзначыў Дзяржсакратар кардынал П’етро Паралін, звяртаючыся 11 сакавіка да студэнтаў і выкладчыкаў Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта.
«Хрысціянін не мае кампрамісных шляхоў: калі не дазволіць Божай міласэрнасці дакрануцца да сябе і не любіць бліжняга, стане крывадушнікам, які ўсё разбурае, замест таго, каб чыніць дабро», — адзначыў Папа Францішак 12 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
У Вялікі чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме «Рэбібія». Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя — як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Папа Францішак абмые ногі, згодна з абрадам, уласцівым гэтай літургіі.
9 сакавіка ў ватыканскім Апостальскім палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Караля Бельгіі Філіпа разам з жонкай, каралевай Мацільдай. Манаршая пара сустрэлася пасля таксама з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам.
23-26 сакавіка ў капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для свецкіх супрацоўнікаў структур Рымскай курыі і звязаных з ёй устаноў. Галоўнай тэмай духоўных практыкаванняў будзе спакушэнне Езуса на пустыні. Правядзе рэкалекцыі вядомы італьянскі біблеіст кс. Фабіо Расіні, кіраўнік аддзела пакліканняў Рымскай дыяцэзіі.
5 сакавіка Папа Францішак даў аўдыенцыю ўдзельнікам пленарнага паседжання Папскай акадэміі абароны жыцця, якое было прысвечана тэме «Дагляд за састарэлымі і паліятыўнае лячэнне». Па словах Пантыфіка, паліятыўнае лячэнне добра адлюстроўвае здольнасць чалавека клапаціцца пра бліжняга.
Да будавання свайго жыцця на Эўхарыстыі заклікаў Папа Францішак біскупаў — сяброў руху «Факаляраў». 4 сакавіка раніцай у Ватыкане ён прыняў дэлегацыю з 60 іерархаў з 35 краін. Прамаўляючы да іх, Пантыфік засяродзіўся на значэнні Эўхарыстыі для жыцця Касцёла.
Сваю катэхезу, прамоўленую падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 4 сакавіка, Папа Францішак прысвяціў актуальнай сітуацыі пажылых людзей. Пантыфік падкрэсліў, што хоча закрануць праблемныя пытанні, каб падчас аўдыенцыі на наступным тыдні паразмаўляць аб больш станоўчых аспектах, а менавіта аб асаблівым пакліканні людзей, якія дасягнулі пажылога ўзросту.
«Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна быць больш смелай у прадухіленні канфліктаў», — сказаў Папа Францішак 2 сакавіка падчас сустрэчы ў Ватыкане з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай.
Папа Францішак падзякаваў за мужнасць лівійскім католікам, якія працягваюць заставацца ў краіне насуперак трываючаму канфлікту. Аб гэтым Пантыфік казаў падчас аўдыенцыі для іерархаў Рэгіянальнай Біскупскай Канферэнцыі Паўночнай Афрыкі, якіх прыняў 2 сакавіка ў межах візіту «ad limina Apostolorum».
Гуманітарны крызіс у Курдыстане быў у цэнтры дыскусіі Папы Францішка з Нэчыварам Ідрысам Барзані, прэм’ер-міністрам Рэгіянальнага ўраду Іракскага Курдыстана. 2 сакавіка Святы Айцец прыняў палітычнага дзеяча на аўдыенцыі ў Ватыкане.
Партугальская мастачка Алена Локато напісала асабісты ліст Папу Францішку, у якім паінфармавала Святога Айца, што «на пытанне пра веру і Бога не можа знайсці адказу ў чалавечых парадах», таму яна спытала, дзе павінна шукаць святла.
«Судзіць іншых — вельмі проста, але развівацца ў хрысціянскім жыцці могуць толькі тыя, хто здольны крытычна глядзець на сябе самога», — лічыць Папа Францішак. Падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 2 сакавіка Пантыфік нагадаў, што ўсе людзі з’яўляюцца грэшнікамі не ў тэорыі, але ў рэальнасці.
1 сакавіка пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак звярнуўся з заклікам як мага хутчэй пакласці канец “невыноснай жорсткасці”, ахвярамі якой становяцца хрысціяне і іншыя рэлігійныя меншасці ў Сірыі і Іраку.
Два гады таму завяршыўся пантыфікат Бэнэдыкта XVI. Вечарам 28 лютага 2013 г. Святы Айцец развітаўся са сваімі ватыканскімі супрацоўнікамі і, абляцеўшы на верталёце вакол базылікі св. Пятра, накіраваўся ў рэзідэнцыю Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль-Гандольфа.