Святы Айцец скіраваў пасланне на 52-і Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях. Ён адзначаецца ў Касцёле па традыцыі ў ІV Велікодную нядзелю, якая прыпадае сёлета на 26 красавіка. “Выхад – фундаментальны досвед паклікання” – такі загаловак носіць дакумент.
12 красавіка Папа Францішак цэлебраваў у ватыканскай базыліцы святую Імшу з нагоды стагоддзя “Вялікага ліхадзейства” – фізічнага знішчэння армян у Асманскай імперыі з 1915 па 1918 гг.
Надзвычайны Святы Год Божай Міласэрнасці – спрыяльны час, каб загаіць раны, сведчыць пра блізкасць Бога, а таксама каб указаць кожнаму дарогу прабачэння і прымірэння, сказаў Папа Францішак падчас першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці 11 красавіка ў ватыканскай базыліцы.
Міласэрнасць – “краевугольны камень, які падтрымлівае жыццё Касцёла”. Гэта лейтматыў булы “Misericordiae Vultus” Папы Францішка, якая абвяшчае Год Божай Міласэрнасці. Дакумент быў апублікаваны 11 красавіка з нагоды Першых Нешпараў Нядзелі Божай Міласэрнасці, якія ўзначаліў у ватыканскай базыліцы сам Пантыфік.
Папа Францішак скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў “Саміту Амерык”, які праходзіць 10-11 красавіка ў Панаме. Пантыфік выказаў “падтрымку адкрытаму дыялогу”, які грунтуецца на ўзаемным супрацоўніцтве і імкненні да агульнага дабра.
11 красавіка падчас урачыстасці ў базыліцы св. Пятра Папа Францішак перадасць прадстаўнікам Касцёла з усіх кантынентаў экземпляры булы “Misericordiae vultus”, якая абвяшчае Год міласэрнасці. Іх атрымаюць архіпрэзбітэры чатырох папскіх рымскіх базылік, прэфекты трох кангрэгацый, ватыканскія біскупы, якія паходзяць з розных частак свету, і прадстаўнікі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.
12 красавіка Папа Францішак узначаліць літургію з нагоды стагоддзя «Вялікага ліхадзейства» — сістэматызаванага фізічнага знішчэння армян на тэрыторыях, падкантрольных Асманскай імперыі, у перыяд з 1915 па 1918 гг. Літургія ў армянскім абрадзе пройдзе ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 8 красавіка Папа Францішак меў кароткую размову з італьянскім святаром кс. Рэната К’ера — заснавальнікам каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Сasa do Menor» (Дом малых) у Бразіліі, якая налічвае каля 80 структур для дзяцей: прытулкаў, дзіцячых садкоў, спартзалаў, дамоў адпачынку, цэнтраў лячэння ад нарказалежнасці.
6 красавіка, звяртаючыся да вернікаў з вакна Апостальскага палацу Ватыкана, Папа асаблівым чынам прывітаў дэлегацыю каталіцкага руху «Шалом», члены якога правялі ў Рыме эстафету салідарнасці, з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да пераследу вызнаўцаў Хрыста ў свеце.
Увайсці ў таямніцу смерці і ўваскрасення Езуса заклікаў Папа Францішак падчас літургіі Паcхальнай вігіліі, якую ўзначаліў у базыліцы св. Пятра вечарам 4 красавіка. Падчас яе Пантыфік удзяліў сакрамэнт хросту дзесяці асобам з Італіі, Албаніі, Кеніі, Камбоджы і Партугаліі.
Крыжовы шлях Езуса Хрыста – гэта абагульненне ўсяго Яго жыцця, ікона Яго паслухмянасці волі Айца і рэалізацыя Яго бясконцай любові да грэшнікаў, - з такімі словамі Папа Францішак звярнуўся да вернікаў падчас набажэнства Крыжовага шляху, які адбыўся вечарам 3 красавіка ў рымскім Калізеі.
Сярод асобаў, якім Папа абмыў ногі, былі зняволеныя з Італіі, Бразіліі, Нігерыі, Эквадора – мужчыны і жанчыны, адна з якіх была з дзіцём. Святы Айцец ў традыцыйнай яму манеры не толькі абмываў ім ногі, але і цалаваў іх, а вязні не хавалі сваіх слёз.
Урачыстасць Пальмовай нядзелі на плошчы св. Пятра пад кіраўніцтвам Папы Францішка 29 сакавіка распачала святкаванне Вялікага тыдня ў Ватыкане, галоўныя набажэнствы якога ўзначаліць сам Пантыфік.
Выбіраць шлях пакоры, а не поспеху, заклікаў Папа Францішак падчас урачыстасці Пальмовай нядзелі 29 сакавіка ў Ватыкане. Святы Айцец адзначыў, што шлях пакоры - гэта служэнне іншым і, у першую чаргу, тым, хто церпіць пераслед толькі таму, што з’яўляецца хрысціянінам, а шлях поспеху – мірскі падыход, які базуецца на ганарыстасці і славалюбстве.
Папа Францішак скіраваў спецыяльны ліст з нагоды 500-годдзя з дня нараджэння св. Тэрэзы ад Езуса, якое стала нагодай для падзякі “вялікай кармэлітанскай сям’і” за “харызмат гэтай выдатнай жанчыны” - прыкладу “поўнай самааддачы Богу”.