19 млн. карыстальнікаў рэгулярна чытаюць кароткія паведамленні Папы Францішка на яго профілі @Pontifex у «Твітары». Папская рада па сродках масавай камунікацыі паведаміла, што гэта колькасць была дасягнута 23 лютага 2015 г. З моманту запуску папскага твітар-канала 12 снежня 2012 г. кожны месяц да яго далучаецца ў сярэднім 730 тыс. новых карыстальнікаў. Дынаміка росту разнастайная, хоць у апошні час можна казаць аб «паскарэнні», паколькі яшчэ месяц таму профіль меў 18 млн. чытачоў.
«Усё, што адбываецца зараз ва Украіне, можна падсумаваць адным словам – вайна. Прычым гэта не нейкі грамадзянскі канфлікт, а менавіта вайна, якую ніхто не аб’яўляў і якой ніхто не чакаў», — лічыць архіепіскап Святаслаў Шаўчук, кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
У італьянскім мястэчку Арыча праходзяць велікапосныя практыкаванні, у якіх прымаюць удзел Папа Францішак і супрацоўнікі Рымскай Курыі. Рэкалекцыі прысвечаны душпастырскім тэмам у святле біблійнага апавядання пра прарока Іллю.
21 лютага Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангелу Меркель. Пасля сустрэчы з Пантыфікам яна размаўляла таксама з Дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам Пьетро Паралінам.
Папа выказаў блізкасць украінскаму народу і запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы, заклікаў усе бакі трываючага ва Украіне канфлікту да міру, рэалізацыі дасягнутай згоды і павагі да прынцыпаў міжнароднага права, пажадаў, каб захоўвалася нядаўна заключанае перамір’е.
Хай «дар слёз» — глыбокага перажывання чалавекам духоўнага навяртання — зробіць нашу малітву і шлях навяртання да Бога больш праўдзівымі і свабоднымі ад крывадушнасці. З такім пасланнем звярнуўся да вернікаў Папа Францішак 18 лютага вечарам падчас святой Імшы ў рымскай базыліцы св. Сабіны.
«Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» — гэтыя словы з пятага раздзелу Евангелля паводле Мацвея сталі лейтматывам паслання Папы Францішка на 30-ы Сусветны дзень моладзі, які пройдзе ва ўсіх дыяцэзіях свету ў Пальмовую нядзелю, 29 сакавіка.
Логіка любові Хрыста — гэта шлях Касцёла, падкрэсліў Папа Францішак, звяртаючыся да новых кардыналаў 15 лютага падчас Эўхарыстыі ў ватыканскай базыліцы. 14 лютага Пантыфік далучыў да Калегіі кардыналаў 20 іерархаў, прадстаўнікоў усіх кантынентаў.
12 лютага ў Ватыкане Папа Францішак адкрыў кансісторый, на якім будуць разглядацца пытанні рэформы Рымскай курыі. У сваім звароце да ўдзельнікаў пасяджэння Пантыфік падкрэсліў, што асноўная мэта кансісторыя — спрыянне гарманізацыі працы розных ведамстваў, наладжванне больш эфектыўнага супрацоўніцтва ў духу абсалютнай празрыстасці, сінадальнасці і калегіяльнасці.
8 лютага Папа Францішак наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў рымскім раёне Пьетралата, які знаходзіцца ў паўночнай частцы горада і характарызуеца вялікай колькасцю бедных і эмігрантаў. Гэта быў дзясяты душпастырскі візіт Пантыфіка ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.
Вывучэнне крытэрыяў і новых магчымасцяў, якія б дазвалялі жанчынам паўнапраўна ўдзельнічаць у розных сферах сацыяльнага і касцёльнага жыцця – выклік, ад якога нельга адвярнуцца, – гэтая думка была ў цэнтры звароту Святога Айца да ўдзельнікаў штогадовай пленарнай асамблеі Папскай рады па культуры, якая 7 лютага завяршылася ў Ватыкане.
Папа Францішак стане першым Пантыфікам, які звернецца з прамовай да абедзвюх палат Кангрэса ЗША 24 верасня 2015 г., паведаміў журналістам на Капіталійскім узгорку спікер Палаты прадстаўнікоў Джон Бонер.
5 лютага з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу) Папа Францішак правёў відэаканферэнцыю з дзецьмі-інвалідамі з розных краін свету. Гэтая міжнародная сетка школ, створаная Папам падчас яго біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе, сёння аб’ядноўвае 400 тыс. школ на 5 кантынентах.
Папа Францішак прыме ўдзел у відэаканферэнцыі з нагоды закрыцця IV Сусветнага кангрэсу міжнароднай адукацыйнай сеткі «Scholas Occurentes» (Школы за сустрэчу), створанай ім самім яшчэ падчас біскупскага служэння ў Буэнас-Айрэсе.