Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў кляштары сясцёр візітак |
Святы Айцец |
15.12.2010 12:57 |
Візіт Пантыфіка быў звязаны з завяршэннем святкавання 400-годдзя заснавання ордэна. У гаміліі Папа падкрэсліў, што Езус з’яўляецца канчатковым Божым Словам, скіраваным да чалавека, бо, аддаючы самога сябе, Ён паказаў сапраўднае аблічча Бога. Прысутнасць у Ватыкане кантэмпляцыйных законных супольнасцяў звязана з ініцыятывай Яна Паўла ІІ, які жадаў, каб сёстры законныя маліліся ў інтэнцыі Папы, Апостальскай Сталіцы і ўсяго Касцёла. 13 мая 1994 г. у спецыяльна пабудаваны маленькі кляштар Mater Ecclesiae ў Ватыканскіх садах прыбылі сёстры кармэлітанкі, бэнэдыктынкі і візіткі. Было таксама пастаноўлена, што большасць сясцёр павінна паходзіць з адной краіны, што дазволіць ім адразу пасля прыбыцця распачаць рэгулярныя рэлігійныя практыкі без выдаткавання часу на вывучэнне мовы. |