Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Планы Святога Айца на Адвэнт і перыяд Божага Нараджэння
Святы Айцец
25.11.2011 10:38

Апостальская Сталіца апублікавала праграму мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI у перыяд Адвэнту і святаў Божага Нараджэння. Па традыцыі, 24 снежня Пантыфік узначаліць вігілійную святую Імшу ў базыліцы святога Пятра, а ва ўрачыстасць Божага Нараджэння ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi» («Гораду і свету»).

26 лістапада, напярэдадні распачацця Адвэнту, Бэнэдыкт XVI паслухае канцэрт сакральнай музыкі, на якім прагучаць творы іспанскіх, рускіх і нямецкіх кампазітараў у выкананні Сімфанічнага аркестра княства Астурыі з Іспаніі.

Да 5 снежня ў Ватыкан даставяць елку з Украіны. З гэтай нагоды 14 снежня Пантыфік прыме дэлегацыю ўкраінскага ўраду і прадстаўнікоў Касцёла гэтай краіны. Афіцыйная перадача елкі запланавана на 16 снежня.

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (8 снежня) Папа накіруецца на плошчу Іспаніі ў Рыме, дзе каля калоны Маці Божай памоліцца з жыхарамі горада.

11 снежня Святы Айцец наведае адну з рымскіх парафій, а на наступны дзень — з нагоды свята Маці Божай з Гвадэлупы — узначаліць літургію ў ватыканскай базыліцы з удзелам дыпламатычнага корпусу іспанамоўных краін.

16 снежня Бэнэдыкт XVI узначаліць малітву Нешпараў для студэнтаў і супрацоўнікаў рымскіх універсітэтаў. 18 снежня Папа наведае рымскую турму «Рэбібія». 22 снежня Пантыфік сустрэнецца з працаўнікамі Рымскай Курыі.

У апошні дзень 2011 года Папа ўзначаліць літургію падзякі за мінулы год.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме