У Ліване Бэнэдыкт XVI наведае чатыры Патрыярхаты |
Святы Айцец |
07.09.2012 10:55 |
15 верасня, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпусу, Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у абедзе з Патрыярхамі і біскупамі Лівана, членамі спецыяльнай рады Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу. Па інфармацыі Ватыканскага радыё, гэты абед адбудзецца ў рэфекторыі Армянскага каталіцкага Патрыярхату ў Бзамары. Вечарам гэтага дня Папа прыме ўдзел у сустрэчы з ліванскай моладдзю. Яна адбудзецца на плошчы перад рэзідэнцыяй Мараніцкага Патрыярхату ў Бкерке. Нарэшце, 16 верасня, у апошні дзень свайго ліванскага падарожжа, Святы Айцец паўдзельнічае ў экуменічнай сустрэчы ў Сіра-каталіцкім Патрыярхаце ў Шарфеце. Усе гэтыя месцы знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да сталіцы Лівана Бейрута, а мяжу паміж імі немагчыма ўбачыць вачыма, бо сталіца і прадмесці злучаны паміж сабой. |