Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец адкрые ў Ларэта выставу, прысвечаную падарожжу Яна ХХІІІ
Святы Айцец
26.09.2012 11:30

4 кастрычніка падчас візіту ў Ларэта (Італія) Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI адкрые выставу «Ян ХХІІІ — пілігрым у Ларэта і Асізі». Яна будзе прысвечана 50-годдзю апостальскага падарожжа папы Яна ХХІІІ на цягніку ў гэтыя два італьянскія гарады.

Наведвальнікі выставы змогуць убачыць больш за 100 экспанатаў, якія датычаць гэтага падарожжа: літургічныя прылады, якімі карыстаўся Папа, фотаздымкі, сведчанні журналістаў, фільмы і дакументы, якія пацвярджаюць важнасць і ўнікальнасць гэтага гістарычнага візіту.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, найбольш каштоўнымі экспанатамі выставы з’яўляюцца залатыя кароны і каштоўныя камяні — падарункі Папы Найсвяцейшай Панне Марыі і Дзіцятку Езус, папская тыяра, якой быў каранаваны Ян ХХІІІ, сервіз з белай керамікі, машына «Mercedes-Benz 300B», на якой Папа даехаў з чыгуначнай станцыі да санктуарыя ў Ларэта. Сярод асабістых рэчаў Яна ХХІІІ, прадстаўленых на выставе, — ружанец, пальчаткі, абутак, вышываны залатой ніткай, залаты пярсцёнак, мітра, нагрудны крыж, вопратка, у якую Папа быў апрануты падчас свайго візіту.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме