Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: медыцына спорту павінна шанаваць чалавечую годнасць
Святы Айцец
27.09.2012 16:01

Да шанавання чалавечай годнасці спартсменаў заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI навукоўцаў і ўрачоў, якія ўдзельнічаюць у XXXII Сусветным кангрэсе медыцыны спорту ў Рыме. 27 верасня Пантыфік сустрэўся з імі ў Кастэль Гандольфа.

Як адзначыў Папа, нядаўнія Алімпійскія гульні і Паралімпіяда ў Лондане выразна паказалі, што спорт і фізічны высілак можа яднаць людзей. Праз спорт і медыцыну спорту, дадаў Святы Айцец, павінны ўзбагачацца і паглыбляцца таксама духоўныя і маральныя здольнасці спартсменаў. Імкненне ж да поспеху любым коштам прыводзіць да злоўжывання сродкамі, якія мае сучасная медыцына.

«Таму заклікаю вас надалей мець на ўвазе годнасць тых, якім вы дапамагаеце ў вашай медыцынскай працы, — сказаў Пантыфік. — Будзьце такім чынам не толькі прыладай фізічнага лячэння і спартыўнага ўдасканалення, але і маральнага, духоўнага і культурнага адраджэння».

Папа падкрэсліў, што пакліканнем кожнай асобы з’яўляецца дасканалае адлюстраванне свайго падабенства да Бога. Святы Айцец паабяцаў маліцца аб тым, каб дзейнасць медыкаў, што працуюць у галіне спорту, і дасягненні людзей, пра якіх яны клапоцяцца, вялі да глыбейшага шанавання прыгажосці і таямніцы кожнага чалавека.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме