Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Візіт Папы ў Ларэта: радасць вернікаў і прыхільнасць уладаў
Святы Айцец
05.10.2012 13:45

Больш за 10 тысяч чалавек віталі Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас візіту ў Ларэта 4 кастрычніка. Радасць з прычыны пілігрымкі Пантыфіка выказалі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

Як адзначыў мэр Ларэта Паоло Ніккалецці, ён быў вельмі рады візіту Папы і таму духоўнаму вопыту, які атрымаў горад, а таксама рэакцыі грамадства на заклікі Святога Айца. Прысутнасць Пантыфіка, па словах мэра, пацвердзіла важнасць Ларэта для ўсяго каталіцкага свету.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, вернікі Ларэта называюць візіт Папы «сапраўднай ласкай», «вялікім і цудоўным дарам, які мы атрымалі сёння, у санктуарыі Маці Божай, такім дарагім Святому Айцу».

Сакратар Савета міністраў Італіі Антоніо Катрыкала згадзіўся са словамі Пантыфіка пра тое, што эканамічны і сацыяльны крызіс можна пераадолець, грунтуючыся на чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцях. «Мы павінны зноў пачаць расці, адшукваючы нашу асабістую і нацыянальную ідэнтычнасць», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра краіны.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме