Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам
Святы Айцец
17.10.2012 12:43

16 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам. Сустрэча адбылася пасля пасяджэння Сіноду Біскупаў, на якім Мітрапаліт Іларыён выступіў з прамовай.

Як паведамляе Афіцыйны сайт Маскоўскага Патрыярхату, праваслаўны іерарх перадаў Пантыфіку добрыя пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У сваю чаргу Святы Айцец пажадаў Божай дапамогі і поспехаў кіраўніку Рускай Праваслаўнай Царквы.

У размове было закранута шырокае кола пытанняў. Мітрапаліт Іларыён распавёў аб сучасным стане Рускай Праваслаўнай Царквы, пашырэнні яе місіянерскай і асветніцкай дзейнасці, адукацыі і інш. Іерарх таксама ўзгадаў аб сваёй сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскупам Герхардам Мюлерам, якая адбылася ў той жа дзень раней, выказаўшы надзею на развіццё сувязяў паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам у сферы тэалагічных даследаванняў.

Была ўзнята і тэма апаганьвання хрысціянскіх святыняў у розных краінах і актаў вандалізму ў храме Хрыста Збаўцы ў прыватнасці. Папа выказаў салідарнасць з Рускай Праваслаўнай Царквой па дадзеным пытанні і здзіўленне рэакцыяй шэрагу СМІ на гэтыя падзеі.

Важнай тэмай абмеркавання стаў таксама пераслед хрысціянаў у свеце. Мітрапаліт Іларыён падкрэсліў, што абарона хрысціянскага насельніцтва на Блізкім Усходзе і ў іншых краінах, дзе яны падвяргаюцца дыскрымінацыі, з’яўляецца агульнай задачай праваслаўных і католікаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме