Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У хуткім часе ў Ватыкане будзе прэзентавана апошняя частка трылогіі Святога Айца
Святы Айцец
13.11.2012 15:33

Апошняя частка трылогіі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» будзе прэзентавана ў Ватыкане 21 лістапада. У Апостальскай Сталіцы адбудзецца міжнародная канферэнцыя, падчас якой выдавецтва «Rizzoli» прадставіць італьянскае выданне кнігі Пантыфіка.

Пасля канферэнцыі пройдзе сустрэча Папы з выдаўцамі з усяго свету.

У трэцяй кнізе трылогіі Святы Айцец апавядае пра найменш вядомы і самы таямнічы перыяд жыцця Езуса: Яго нараджэнне і дзяцінства. Папа прадстаўляе Хрыста, які прыходзіць у свет у канкрэтным месцы, часе і сям’і. Аўтар таксама імкнецца даць адказ на пытанне: што азначае для кожнага чалавека нараджэнне Езуса? Кніга, змяшчаючы гістарычную праўду, адначасова з’яўляецца тэалагічнай медытацыяй Бэнэдыкта XVI над нараджэннем Збаўцы.

Папа скончыў працу над апошняй часткай трылогіі ў жніўні бягучага года падчас свайго прабывання ў Кастэль Гандольфа.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме