Навуковы аналіз у кнізе Папы: Бэтлеемская зорка абвяргае астралогію |
Святы Айцец |
18.12.2012 14:32 |
У трэцяй частцы трылогіі «Езус з Назарэта», якая прысвечана дзяцінству Хрыста, папа Бэнэдыкт XVI з навуковага пункту гледжання падыходзіць да з’явы Бэтлеемскай зоркі. Пантыфік тлумачыць, што Бэтлеемская зорка з’яўляецца «абвяржэннем астралогіі», а хрысціянства абвяргае старажытныя міфы і культы, якія пакланяліся зоркам. Як адзначае каталіцкае агенцтва «KathPress», на якое спасылаецца Ватыканскае радыё, Святы Айцец аналізуе прыход мудрацоў з Усходу да нованароджанага Езуса. Папа ўзгадвае аўстрыйскага астранома Ёгана Кеплера, які ў 1603 г. апісаў рэдкую сустрэчу Юпітэра, Сатурна і Марса. Крыху пазней Кеплер стаў сведкам таго, як у тым жа месцы раптам з’явілася яркая зорка, якая знікла праз некаторы час. Навукоўцу ўдалося матэматычна даказаць, што на год нараджэння Езуса прыйшлося аналагічнае злучэнне Юпітэра і Сатурна, што ён інтэрпрэтаваў як сведчанне існавання Бэтлеемскай зоркі. (AG) |