Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа да аргенцінцаў: Бог добры, заўсёды даруе, разумее. Не бойцеся Яго
Святы Айцец
19.03.2013 13:50

19 сакавіка ў 7.30 па рымскім часе папа Францішак з дапамогай тэлефоннай сувязі злучыўся з Буэнас-Айрэсам і скіраваў сваё пасланне да сабраных на плошчы перад архікатэдральным касцёлам.

«Дарагія дзеці, — звярнуўся Папа, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё, да аргенцінскіх вернікаў. — Я ведаю, што вы знаходзіцеся на плошчы. Я ведаю, што вы моліцеся і ўзносіце просьбы, у чым я маю патрэбу. (...) Дзякуй за гэта».

Словы Пантыфіка, якія трансліраваліся з дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры, прагучалі як своеасаблівы запавет да людзей, з якімі і для якіх працаваў сённяшні папа Францішак апошнія гады. «Я прашу вас ісці разам, клапаціцца адзін пра аднаго, клапаціцца пра сябе, не рабіць зло, берагчы сябе, клапаціцца пра сваё жыццё», — сказаў Святы Айцец. Пантыфік прасіў не забыцца таксама пра сем’і, захаванне прыроды, дзяцей і пажылых людзей, каб ніхто не пацярпеў ад нянавісці, канфліктаў, зайздрасці.

Папа прызнаўся, што яго мара — каб сэрцы аргенцінцаў былі ўсё бліжэй да Бога. «Бог добры, заўсёды даруе, разумее. Не бойцеся Яго», — заклікаў Пантыфік і на заканчэнне свайго тэлефоннага паслання ў чарговы раз папрасіў аб малітве за яго.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.