Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец да італьянскіх біскупаў: быць побач з людзьмі
Святы Айцец
19.04.2013 15:28

15 і 18 красавіка папа Францішак прыняў дзве групы іерархаў з італьянскага рэгіёна Трывенета, якія знаходзяцца ў Рыме з візітам «ad limina apostolorum». Як адзначыў арцыбіскуп Удзінэ Андрэа Бруна Мацаката, падчас сустрэчы Пантыфік зрабіў акцэнт на тэме пакліканняў, у першую чаргу да кансэкраванага жыцця.

Па словах іерарха, Папа лічыць, што менавіта законнікі і законніцы павінны даць «выразнае сведчанне маладым людзям, энтузіязм і жаданне вялікага выбару жыцця».

Таксама, як паведамляе Ватыканскае радыё, Святы Айцец папрасіў італьянскіх іерархаў знаходзіцца штодня з людзьмі, быць побач з імі. Арцыбіскуп Франчэска Маралья, Патрыярх Венецыі, прывёў словы Пантыфіка аб тым, што ў Касцёла ёсць псіхалагічнае і сацыялагічнае вымярэнні, але яны ніколі не павінны змяняцца пад уплывам рэчаіснасці ці людзей. Паводле іерарха, Папа з вялікай ветлітвасцю і прыязнасцю падзяліўся з біскупамі сваім вопытам, як пастыр, які яшчэ нядаўна жыў і працаваў у рэальнасці Буэнас-Айрэса.

Арцыбіскуп Трэнта Луіджы Брэсан распавёў, што падчас аўдыенцыі Святы Айцец слухаў біскупаў з вялікай увагай. Яны пазнаёмілі Пантыфіка з рэлігійным жыццём паўночна-усходніх земляў Італіі, а таксама з асаблівасцямі мясцовых дыяцэзій. Папа Францішак рэкамендаваў, каб у душпастырскай працы ўвага звярталася на прыгажосць хрысціянскай веры.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме