Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Львове адкрыўся цэнтр дапамогі пацярпелым ад сект
17.07.2012 12:54

Ахвярамі сект усё часцей становяцца людзі дасведчаныя і адукаваныя. Людзі разумеюць небяспеку псеўдарэлігій і мяркуюць, што гэта іх не закране. Аднак, як аказалася, не так проста ўстаяць перад дэструктыўнымі ўплывамі сект.

12 ліпеня ў Львове распачаў дзейнасць цэнтр «Якар», галоўная мэта якога — дапамагаць пацярпелым ад дзейнасці сект і псеўдарэлігійных рухаў. Асноўны прынцып яго работы — павага да кожнай асобы, незалежна ад яе канфесійнай прыналежнасці.

Патрэба такога цэнтру ўзнікла ў першую чаргу з прычыны актыўнай дзейнасці групы Дагнала і шматлікіх зваротаў людзей, якія сталі ахвярамі гэтай секты.

Як паведамляе партал risu.org, цэнтр адкрыўся з благаслаўлення Мітрапаліта Львоўскага Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы арцыбіскупа Ігара Возняка і па ініцыятыве вернікаў.


Даведка

«Падгорацкія айцы» (або секта Дагнала) — пазбаўленыя Каталіцкім Касцёлам манаскага сану чэшскія падданыя Антанін-Ілья Дагнал, Рычард-Мяфодзій Шпіржык, Самуіл Абергаўзер і ўкраінец Васілій-Маркіян Гіцюк. Сфарміраваўшы вакол сябе групу паслядоўнікаў, былыя члены Ордэна базыльянаў св. Язафата на чале з Дагналам і самаабвешчаныя біскупы спрабавалі зарэгістраваць ва Украіне клон Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы. Духоўны цэнтр секты знаходзіцца ў в. Падгорцы на Львоўшчыне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.