Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Экзарцыст»: у Варшаве прэзентавалі новы каталіцкі часопіс |
11.09.2012 17:34 |
![]() Як сцвярджаюць аўтары часопіса, больш за тры мільёны палякаў карыстаюцца паслугамі варажбітак. «Мы пішам пра небяспеку (гэтых практык — Рэд.) і паказваем спосабы таго, як можна засцерагчыся ад яе, — тлумачаць у рэдакцыі. — Большасць дзяцей уваходзіць у свет магіі без адпаведнага ўсведамлення рызыкі, таму, каб абараніць іх у гэтай сферы, трэба павысіць узровень інфармаванасці. Варта адзначыць, што колькасць
святароў-экзарцыстаў у Польшчы за апошнія 15 гадоў павялічылася ў трыццаць разоў (з 4
да 120). Як сцвярджаюць стваральнікі часопіса, «Экзарцыст» будзе
«інструментам евангелізацыі» і абаронай ад агрэсіўнай рэкламы магіі,
акультызму і эзатэрыкі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.