Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску распавялі пра служэнне экзарцыста
Беларусь - Пінская дыяцэзія
20.02.2012 11:57

Чарговы дзень засяроджання, які адбыўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 18 лютага 2012 г., быў прысвечаны служэнню экзарцыста. Пытанні пра служэнне вызвалення асвятляў з тэарэтычнага і практычнага боку кс. Андрэй Шут, які выконвае функцыі экзарцыста Пінскай дыяцэзіі.

Экзарцызм — гэта просьба Касцёла, якую ён узносіць моцай сваёй улады ад імя Езуса, каб пэўная асоба ці прадмет былі абаронены ад уздзеяння злога духа і вызвалены з-пад яго ўлады (пар. ККК 1673).

У першай канферэнцыі кс. Андрэй Шут пракаментаваў некаторыя нормы, прадугледжаныя Рымскім Рытуалам. Святар закрануў тэму прыроды экзарцызму, яго відаў, а таксама падкрэсліў важнасць распазнання самой апантанасці і яе адрознення ад псіхічнай ці псіхасаматычнай хваробы. Між іншым, ксёндз Андрэй Шут заахвоціў, каб будучыя святары падыходзілі да душпастырства вельмі мудра, распазнаючы і адрозніваючы спакусу, апантанасць і іншыя формы ўплыву злога духа.

У апошняй канферэнцыі былі асветлены тэмы магіі, акультызму і духоўнай шкоды, якая ад іх паходзіць. Напрыканцы сустрэчы навучэнцы падзякавалі за ўласнае сведчанне і прыклады з жыцця, а экзарцыст благаславіў семінарыстаў.

Раман Суша

 
 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.