Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сеанс у варажбіткі ў 90% вядзе да апантанасці |
16.01.2012 15:12 |
Грэка-каталіцкаму святару-экзарцысту Васілю Панцелюку нярэдка даводзіцца ратаваць людзей, якія сталі ахвярамі гэтых так званых «спецыялістаў». «Варажбітка непасрэдна супрацоўнічае з сатаною. Таму дапамогі ад яе не варта чакаць», — прыводзіць словы святара партал Credo. Па словах а. Васіля Панцелюка, у 90% выпадкаў падчас падобных сеансаў у чалавека ўсяляецца сатана. «Гэтым няшчасным, якія звярталіся за дапамогай, не тое што не дапамаглі, а наадварот — нашкодзілі, зрабілі яшчэ горш. Потым ідуць да Царквы. І гэта пасля сеансаў», — дадае экзарцыст. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.