У Эквадоры абвешчана благаслаўлёнай італьянская місіянерка |
26.11.2012 12:48 |
Як паведамляе Седмица.ru са спасылкай на сайт салезіянаў Эквадора, Марыя Транкацці была сястрой міласэрнасці і місіянеркай сярод карэнных народаў у даліне Амазонкі. Будучая благаслаўлёная нарадзілася недалёка ад Брэшыі (поўнач Італіі) у 1883 г. У 1908 г. уступіла ў ордэн салезіянаў. Падчас Першай сусветнай вайны працавала сястрой міласэрнасці ў ваенным шпіталі. У 1922 г. паехала ў якасці місіянеркі ў Эквадор, дзе і заставалася ўсё жыццё. У джунглях Амазонкі, працуючы ў аддзяленні медыцынскай дапамогі, Марыя Транкацці лячыла хворых і аказвала ім духоўную падтрымку. Асаблівае значэнне надавала паляпшэнню становішча жанчын і дзяўчынак, а таксама пераадоленню напружанасці паміж індзейцамі і белымі пасяленцамі. (AG) |