Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pах» удзельнічае ў канферэнцыі на тэму грамадства ў Афрыцы |
15.01.2013 11:17 |
У дыяцэзіі Порт-Жанціль у Габонскай Рэспубліцы на працягу тыдня праходзіць Міжнародная фармацыйная канферэнцыя на тэму «Справядлівасць, мір і грамадскія пытанні». У пасяджэнні, якое мае асаблівае значэнне для Афрыкі, дзе вялікай праблемай з’яўляецца беднасць, удзельнічае старшыня Папскай рады «Iustitia et Pах» кардынал Пітэр Тарксан. У сваім выступленні іерарх прадставіў развіццё грамадскай дактрыны Касцёла, асаблівым чынам спыніўшыся на вучэнні папы Льва ХІІІ і пераломным значэнні Другога Ватыканскага Сабору. Кардынал прывёў таксама канкрэтныя прыклады рэалізацыі вучэння Касцёла ў вырашэнні актуальных эканамічных і грамадскіх праблем. (AG) |