ААН разлічвае на падтрымку Касцёла і папы Францішка ў барацьбе з голадам |
20.03.2013 13:54 |
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый разлічвае ў барацьбе з голадам на падтрымку Каталіцкага Касцёла і асабіста Святога Айца. «Мы спадзяемся на папу Францішка і яго спрыянне правам і патрэбам неабароненых слаёў насельніцтва, дзяцей, жанчын і мужчын», — сказаў Генеральны дырэктар ФАО (Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН) Хасэ Грацыяна да Сілва 19 сакавіка ў Рыме. Пантыфік запэўніў яго ў пастаяннай падтрымцы з боку Святога Пасаду бедных і барацьбе з голадам. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа заявіў пра свой намер абмеркаваць гэтае пытанне падчас сустрэч з кіраўніцтвам ФАО. (AG) |