Мінская архікатэдра, 12 лютага
Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
1. Мы добра ведаем, што людзей дрэнных няма. Людзей розняць іх учынкі. Ёсць людзі, якія захоўваюць закон і якія яго не захоўваюць, людзі з добрай рэпутацыяй і дрэннай. Ёсць і такія, якія знешне выглядаюць прыстойнымі, а на самой справе такімі не з’яўляюцца. Пра гэта сведчаць розныя жыццёвыя гісторыі. Нездарма старая прыказка кажа: знешнасць падманлівая. Добрыя манеры яшчэ не азначаюць, што нашыя сэрцы поўныя дабра.