Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у турніры па футболе ў Варшаве
03.02.2017 10:54

XXVI Міжнародны турнір па футболе ў Варшаве быў арганізаваны польскім Каталіцкім спартыўным таварыствам. Сёлета ў турніры бралі ўдзел каманды з Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны ва ўзроставых групах з 2000 па 2007 год нараджэння.

 
Расія: у следчым ізалятары «Кресты» з’явяцца святыні для супрацоўнікаў і зняволеных
03.02.2017 10:04

У новым следчым ізалятары «Кресты-2» у Корпіне з’явяцца тры праваслаўныя святыні. Паводле праекта, у кожным корпусе ізалятара будзе знаходзіцца капліца. Таксама прадугледжана асобна ўзведзеная святыня на тэрыторыі ўстановы для асуджаных і супрацоўнікаў.

 
Зорка клуба «Рэал Мадрыд» — праціўнік абортаў
03.02.2017 09:22

Калумбійскі паўабаронца футбольнага клуба «Рэал Мадрыд» Хамес Радрыгес назваў сябе праціўнікам абортаў. Футбаліст, які і раней не ўтойваў свае пралайфаўскія погляды, вызнаў у інтэрв’ю калумбійскаму журналісту, што мае антыабортныя перакананні.

 
Гродна: у бібліятэку духоўнай семінарыі можа запісацца кожны жадаючы
03.02.2017 08:48

Семінарыйная бібліятэка з’яўляецца інтэгральнай часткай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Яна пачала ўтварацца ў год адкрыцця навучальнай установы (1990 г.), і на сёння яе кнігазбор налічвае больш за 35 тысяч асобнікаў.

 
Папа пра малітоўную інтэнцыю на люты: заключаем буйныя здзелкі з нерухомасцю, а частку людзей пакідаем на ўзбочыне
03.02.2017 08:12

У лютым папа Францішак заклікае маліцца за ўсіх, хто перажывае выпрабаванні, асабліва за бедных, бежанцаў і маргіналізаваных. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 2 лютага праз свой канал у YouTube відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца, у якім ён асабіста агучвае і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц.

 
3 лютага — успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка
03.02.2017 07:55

Святы Блажэй — гэта гістарычная постаць. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Магчыма, што ён з’явіўся на свет праз ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Паходзіў, хутчэй за ўсё, з Арменіі, але, магчыма, з Цэзарыі Кападокскай. Па прафесіі быў лекарам, а па пакліканні – біскупам Себастыі. Касцёл ушаноўвае яго 3 лютага, а на працягу ўсяго года яго заступніцтва просяць тыя, у каго хваробы горла адбіраюць голас і радасць жыцця.

 
Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка, і св. Анзгара (Аскара), біскупа
03.02.2017 03:00
Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка.

Успамін св. Анзгара (Аскара), біскупа.
 
Мк 6, 14-29
03.02.2017 03:00

«Гэта Ян, якому я адсек галаву, уваскрос».

 
3 лютага — чацвёрты звычайны тыдзень, Год А
03.02.2017 03:00
1 чыт. Гбр 13, 1-8; Пс 27 (26), 1. 3. 5. 8b-9abc.
Ев. Мк 6, 14-29
.

Альбо: Успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка.

1 чыт. (т. VI) Рым 5, 1-5; Пс 117 (116), 1-2.
Ев. Мк 16, 15-20.

Альбо: Успамін св. Анзгара (Аскара), біскупа.

1 чыт. (т. VI) Іс 52, 7-10; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 7-8a. 10.
Ев. Мк 1, 14-20.
 
Мітрапаліт Кандрусевіч у свята Ахвяравання Пана: кожны чалавек павінен быць ахвяраваны Богу
02.02.2017 19:24

2 лютага ў папулярнае ў Беларусі свята Ахвяравання Езуса ў Ерузалемскай святыні, якое больш вядомае пад назвай свята Маці Божай Грамнічнай, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры.

 
<< Першая < Папярэдняя 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 Наступная > Апошняя >>

Старонка 130 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.