У Польшчы выйшла кніга «Бог прамовіў у Легніцы». Выданне прысвечана эўхарыстычнаму цуду, які адбыўся ў парафіі Святога Яцэка ў Легніцы (Заходняя Польшча).
Ён хацеў стаць манахам, але стаў дыпламатам — другім у гісторыі Венгрыі дыпламатам Апостальскай Сталіцы. Апостальскі Нунцый у Беларусі — пра таямніцу паклікання, ролю каталіцкіх СМІ, фінансаванне Касцёла, а таксама пра адзінства хрысціянаў і планы служэння ў Беларусі.
28 студзеня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адбылася сустрэча малітоўных групп «Маці ў малітве». У ёй прынялі ўдзел групы з баранавіцкіх парафій, а таксама з Брэста, Ляхавічаў і Гарадзеі.
Свет патрабуе святла праўды і солі дабра. Мы ўсе павінны быць святлом і соллю, каб людзі маглі пазнаць праўду і, умацаваныя дабром, праслаўлялі Бога. Падчас Эўхарыстыі Хрыстус асвятляе сваёй праўдай і корміць сваім Целам усіх, хто хоча памнажаць дабро на зямлі і служыць праўдзе.
«Манаскае жыццё ў нашым Касцёле стала яго сапраўдным сэрцам. І яно будзе нястомна біцца на працягу ўсяго існавання Касцёла», — адзначае ў сваім звароце біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця пры епіскапаце Беларусі. 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця.
1 лютага ў Гродне адбылася сустрэча законных сясцёр і айцоў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча была прымеркавана да Дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца 2 лютага.
З 2017 года падчас традыцыйных сустрэч з біскупамі ў рамках візітаў аd limina Apostolorum не будзе афіцыйных прамоў Францішка. Ён будзе размаўляць з іерархамі спантанна за зачыненымі дзвярыма. Гэта пацвердзіў у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву Kathpress кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк.
Характар папы Францішка выдатна адпавядае сучасным сродкам камунікацыі, падкрэсліў 31 студзеня ў Вене былы дырэктар Залы Друку Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён быў ганаровым госцем на юбілейных урачыстасцях з нагоды 70-й гадавіны аўстрыйскага каталіцкага агенцтва Kathpress.
2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.