Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
58 гадоў таму абвясцілі аб скліканні Другога Ватыканскага Сабору
26.01.2017 09:47

58 гадоў таму, 25 студзеня 1959 г., Ян XXIII, у базыліцы святога Паўла за Мурамі, абвясціў аб скліканні Другога Ватыканскага Сабору. Гэта адбылося праз 3 месяцы пасля яго абрання на папскі пасад.

 
Вялікі Магістр Мальтыйскага Ордэну склаў паўнамоцтвы па просьбе Папы
26.01.2017 09:16

Мэцью Фэсцінг, які з 2008 года ўзначальваў Суверэнны рыцарскі Ордэн Гаспітальераў святога Яна Ерузалемскага, Родасу і Мальты, адмовіўся ад пасады па просьбе папы Францішка падчас сустрэчы 24 студзеня.

 
Беларускія іерархі прабываюць з візітам у Варшаве
26.01.2017 08:26

З кароткім візітам у Варшаву прыехалі каталіцкія біскупы Беларусі. 25 студзеня іерархі сустрэліся з прадстаўнікамі нямецкай дабрачыннай арганізацыі Renovabis, Папскага таварыства Дапамога Касцёлу на Усходзе пры польскім епіскапаце, а таксама з Канферэнцыяй Біскупаў ЗША. Гэта тры найбуйнейшыя інстытуцыі, якія ўжо многія гады дапамагаюць Касцёлу ў Беларусі.

 
СМІ: у Аўстрыі адкрылі вакансію пустэльніка
26.01.2017 07:51

Мэрыя невялікага аўстрыйскага горада Заальфельдэн адкрыла вакансію пустэльніка, які з красавіка па лістапад 2017 года будзе гатовы жыць у невялікай капліцы ў гарах на вышыні 1400 метраў над узроўнем мора.

 
Успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў
26.01.2017 03:00
Успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
 
Лк 10, 1-9
26.01.2017 03:00

«Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала».

 
26 студзеня — трэці звычайны тыдзень, Год А
26.01.2017 03:00
Успамін св. св. Цімафея і Ціта, біскупаў.

1 чыт. (т. VI) 2 Цім 1, 1-8 альбо Ціт 1, 1-5; Пс 96 (95),1-2a. 2b-3. 7-8a. 10.
Ев. Лк 10, 1-9
.

Альбо: 1 чыт. Гбр 10, 19-25; Пс 24 (23), 1-2. 3-4ab. 5-6.
Ев. Мк 4, 21-25
.
 
Калядныя вечары на Залатой горцы: запіс выступлення калектыва Brevis
25.01.2017 17:35

Заключным канцэртам у межах Калядных вечароў у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) стала выступленне калектыва Brevis. Праграма ўключала творы Г.Ф. Гендэля, В. Длугарая, музыку невядомых аўтараў XVI-XVII стст.

 
Экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій прайшло ў Віцебску
25.01.2017 16:10

Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.

 
Прадстаўнік Святога Айца наведаў Алепа
25.01.2017 15:40

Ад імя Пантыфіка ў Сірыю вырушыў кс. прэлат Джамп’етра Даль Тосо, прадстаўнік Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. У суправаджэнні кардынала Марыё Цэнары, Апостальскага Нунцыя ў Сірыі, а таксама кс. прэлата Томаса Кабіба, канцлера нунцыятуры, 18–23 студзеня папскі пасланнік наведаў знішчанае вайною Алепа.

 
<< Першая < Папярэдняя 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 Наступная > Апошняя >>

Старонка 138 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.