Біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня біскупскай камісіі па справах Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 21 студзеня наведаў са спецыяльным калядным візітам навучэнцаў і фарматараў гэтай духоўнай установы.
18 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску наведалі дзіцячы прытулак у Лагішыне, каб павіншаваць яго выхаванцаў з Божым Нараджэннем.
Увечары 19 студзеня ў пінскай катэдры адбылася cвятая Імша аб паяднанні хрысціянаў, якую ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка.
Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі распачалося больш за 25 гадоў таму. Вялікую ролю ў кіраванні душпастырствам адыгралі айцы рэдэмптарысты. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі на сёння існуюць тры пляцоўкі душпастырства чыгуначнікаў: у Мінску, Маладзечне і Магілёве.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аднавіў закон аб забароне фінансавання замежных праабортных арганізацый з федэральных сродкаў. Закон быў уведзены яшчэ ў 1984 годзе Рональдам Рэйганам і перыядычна адмяняўся, калі да ўлады прыходзілі дэмакраты. Апошнім разам закон быў адменены ў 2009 годзе Баракам Абамам.
Сінагога ў лонданскім раёне Стрытхэм збірае сродкі на пераабсталяванне часткі сваіх памяшканняў пад кватэры для бежанцаў з Сірыі. Абшчына мае намер размясціць 20 сем’яў.
«Грамадства мае патрэбу ў тым, каб быць аздароўленым ад карупцыі, вымаганняў, гандлю наркотыкамі, зброяй, людзьмі, у тым ліку дзецьмі, якія прымушаюцца да рабства», — адзначыў папа Францішак 23 студзеня падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з мафіяй і тэрарызмам.
24 студзеня ўспамін свайго нябеснага апекуна адзначаюць журналісты, рэдактары і пісьменнікі. У 1923 г. папа Пій ХІ абвясціў святога Францішка Сальскага апекуном каталіцкай прэсы.
«Вы сябры Мае, калі робіце тое, што Я наказваю вам».