Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
31 студзеня — чацвёрты звычайны тыдзень, Год А
31.01.2017 03:00
Успамін св. Яна Боско, святара.

1 чыт. (т. VI) Флп 4, 4-9; Пс 103 (102), 1-2. 3-4. 8-9. 13-14. 17-18a.
Ев. Мц 18, 1-5
.

Альбо: 1 чыт. Гбр 12, 1-4; Пс 22 (21), 26b-27. 28 i 30. 31-32.
Ев. Мк 5, 21-43
.
 
«Пад вобразам Спаса»: у Віцебску прайшла публічная лекцыя па гісторыі рэлігіі ў рэгіёне
30.01.2017 15:25

Ужо на працягу некалькіх месяцаў два разы на месяц у Віцебскай абласной бібліятэцы арганізоўваюцца публічныя лекцыі, прысвечаныя гісторыі Віцебска.

 
Цяжкія старонкі Святога Пісання: чаму Бог рабіў жорсткім сэрца фараона?
30.01.2017 14:51

Чаму, калі Майсей быў абраны вывесці народ з рабства, Бог увесь час рабіў жорсткім сэрца фараона? Ці можна было вызваліць народ ад такіх цяжкіх бедаў і смерці дзяцей?

 
Арцыбіскуп Габар Пінтэр падчас Салезіянскіх дзён моладзі: святы Ян Боско вучыць нас перажываць жыццё як свята, а веру — як шчасце
30.01.2017 14:14

27–28 студзеня пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў мінскім мікрараёне Серабранка праходзілі першыя Салезіянскія дні моладзі. Іх кульмінацыяй стала святкаванне 28 студзеня ўспаміну святога Яна Боско, на якое прыбылі прадстаўнікі салезіянскай сям’і з усіх салезіянскіх парафій Беларусі. Святую Імшу ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

 
Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
30.01.2017 12:53

28 студзеня, Дон Боско-шоў, парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

Дарагая моладзь, паважаныя браты і сёстры,
існуе штодзённая святасць многіх мужчын і жанчын, і гэта дае нам надзею. Таму што кожны хрысціянін пакліканы да святасці і святасць заключаецца не ў тым, каб рабіць нейкія незвычайныя рэчы, але ў тым, каб дазволіць дзейнічаць Богу. Гэта сустрэча нашай слабасці з сілай Яго ласкі. Святыя — гэта не супермэны. Яны, як і ўсе мы, гэта людзі, якія перш чым дасягнулі славы нябёсаў, жылі нармальным жыццём, з радасцямі і бедамі, цяжкасцямі і надзеяй. Але ў абліччах, асабліва меншых і пагарджаных, братоў яны бачылі твар Бога і зараз сузіраюць Яго тварам у твар у Яго слаўнай прыгажосці.

 
Казанне Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра ва ўрачыстасць св. Яна Боско ў Мінску
30.01.2017 12:42

28 студзеня, парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка)

Паважаныя браты і сёстры,
кожны з нас пакліканы да святасці, да шчаслівага жыцця з Богам. На шляху да неба нам патрэбны арыенціры, якія не дазволяць нам збіцца з дарогі, якія дапамогуць прыйсці да вызначанай мэты. І хоць у кожнага з нас гэты шлях свой асабісты, усё ж у ім можна знайсці шмат агульнага з жыццём іншых людзей, якія ўжо прайшлі гэты шлях. Для мяне такім жыццёвым арыенцірам з’яўляецца святы Ян Боско. Дазвольце мне падзяліцца з вамі некаторымі аспектамі духоўнасці гэтага святога, якія дапамагаюць мне асабіста і, як спадзяюся, могуць быць карыснымі і для вашага духоўнага росту.

 
Кардынал Тарксан на сусветны дзень барацьбы з праказай: падтрымлівайце хворых і дапамагайце аздароўленым
30.01.2017 09:59

Старшыня ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Пітэр Тарксан скіраваў спецыяльнае пасланне з нагоды сусветнага дня барацьбы з праказай, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

 
Ватыканскія дыпламаты прабываюць з візітамі ў Афрыцы і Азіі
30.01.2017 09:25

Два галоўныя ватыканскія дыпламаты, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы і сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі адправіліся ў падарожжы па Афрыцы і Азіі.

 
У Польшчы з’явіцца аглядная вежа з 4-метровай скульптурай Маці Божай
30.01.2017 08:57

На паўднёвым усходзе Польшчы, у горадзе Мелец, збіраюцца ўзвесці першую ў гэтай краіне 16-метровую аглядную вежу з 4-метроваю скульптурай Дзевы Марыі на вяршыні.

 
Духоўная семінарыя ў Пінску адзначыла ўспамін свайго апекуна — св. Тамаша Аквінскага
30.01.2017 08:30

У суботу 28 студзеня супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адзначыла ўспамін свайго нябеснага заступніка — святога Тамаша Аквінскага.

 
<< Першая < Папярэдняя 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 Наступная > Апошняя >>

Старонка 134 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.