Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Папа заклікаў маліцца за кітайскіх католікаў
22.05.2013 13:51

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая папа Францішак заклікаў вернікаў усяго свету маліцца за Касцёл у Кітаі. Пантыфік нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая ўшаноўваецца ў санктуарыі Шэшан у Шанхаі.

 
Святы Айцец: Евангелле — гэта любоў, якая паходзіць ад Бога
22.05.2013 13:31

Значэнню Евангелля прысвяціў папа Францішак свой новы запіс у «Твітэры» 22 мая. «Жыць згодна з Евангеллем азначае змагацца з эгаізмам. Евангелле — гэта прабачэнне і мір; гэта любоў, якая паходзіць ад Бога», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры: Папа клапоціцца і пра ненароджаных дзяцей
22.05.2013 11:34

«Папа Францішак нагадвае, што мы павінны быць побач з беднымі. Відавочна, што з гэтай яго любові не выключаюцца ненароджаныя дзеці», — адзначыў кардынал Рэйманд Бёрк, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры. У размове з агенцтвам CNS іерарх пракаментаваў візіт Пантыфіка ў ватыканскі дом для бедных «Дар Марыі», які адбыўся 21 мая.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Касцёл асуджае гараскопы?
21.05.2013 22:08

Адным з распаўсюджаных элементаў сучаснай культуры з’яўляецца вера ў астралогію. Большасць газет, тэлеканалаў і радыёстанцый абавязкова пакідаюць у сваім штодзённым раскладзе месца на тое, каб пазнаёміць аўдыторыю з «парадамі зорак». Часта нават ад ахрышчаных людзей можна пачуць, што «ў гараскопах няма нічога кепскага». Здараецца, што астралогію змешваюць з хрысціянствам і кажуць: раз Бог стварыў зоркі, значыць надзяліў іх уладай уплываць на паводзіны і лёс чалавека. Аднак Касцёл заўсёды рашуча асуджаў і працягвае асуджаць гараскопы. Чаму? Адказаць на гэтае пытанне мы паспрабуем сёння.

 
Папа наведаў дом для бедных: вы, бедныя, з’яўляецеся дарам для Касцёла
21.05.2013 21:16

«Вы, бедныя, з’яўляецеся дарам для Касцёла, бо паказваеце нам, што ў кожным чалавеку можна ўбачыць аблічча Пана», — з такімі словамі звярнуўся папа Францішак да бедных, якія атрымліваюць дапамогу ў доме «Дар Марыі» (Dono di Maria) на тэрыторыі Ватыкана. 21 мая Святы Айцец наведаў гэтую ўстанову.

 
Пантыфік скіраваў ліст маладым вязням у Каліфорніі
21.05.2013 15:44

Папа Францішак выслаў ліст да маладых вязняў у Каліфорніі (ЗША), у якім паабяцаў маліцца за іх. Як паведамляе Rome Reports, фота Святога Айца, на якіх ён абмыў ногі жыхарам калоніі для непаўналетніх у Рыме ў Вялікі чацвер, узрушылі вязняў у Лос-Анджэлесе, і яны скіравалі ліст Пантыфіку, падзякаваўшы яму за гэты ўчынак і просячы аб малітве.

 
Пантыфік заклікаў да малітвы за пацярпелых ад тарнада ў ЗША
21.05.2013 14:08

Маліцца за пацярпелых ад тарнада ў штаце Аклахома (ЗША) заклікаў папа Францішак у запісе ў «Твітэры» 21 мая. «Выказваю блізкасць сем’ям усіх, хто загінуў ад тарнада ў Аклахоме, асабліва тым, хто страціў маленькіх дзяцей. Далучыцеся да мяне ў малітве за іх», — напісаў Святы Айцец.

 
Папа абмеркаваў з сіцылійскімі іерархамі сітуацыю сем’яў
21.05.2013 13:48

20 мая Святы Айцец Францішак сустрэўся з групай біскупаў Сіцыліі, якія прабываюць у Апостальскай Сталіцы з візітам ad limina. Між іншым, як паведаміў Мітрапаліт Сіракузы арцыбіскуп Сальваторэ Паппаларда, падчас размовы абмяркоўвалася крытычная сітуацыя італьянскіх сем’яў.

 
Зварот ККББ з нагоды перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус і Найсвяцейшага Аблічча ў нашай краіне
21.05.2013 13:25

«Святую Тэрэзу ад Дзіцятка Езус называем найвялікшай святой нашага часу. Чаму? Таму што яна, будучы малой і незаўважальнай, многіх навучыла простай і лёгкай дарозе да Езуса», — чытаем у Звароце ККББ з нагоды перэгрынацыі рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, якая ў нашай краіне распачнецца 1 чэрвеня.

 
Святы Айцец наведае дом для бедных
20.05.2013 16:30

21 мая папа Францішак наведае дом для бедных «Dono di Maria» (Дар Марыі), які знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана. Візіт прымеркаваны да 25-годдзя дзейнасці гэтай структуры.

 
<< Першая < Папярэдняя 1351 1352 1353 1354 1355 1356 1357 1358 1359 1360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1358 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.