Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пантыфік моліцца за паспяховае правядзенне Эўхарыстычнага кангрэсу
28.05.2013 14:55

Папа Францішак моліцца за поспех Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе 5–9 чэрвеня ў Кёльне (Германія). Пантыфік паведаміў аб гэтым арганізатарам форума пасля агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду, 22 мая.

 
Папа да моладзі: Касцёл чакае вялікіх рэчаў ад вас
28.05.2013 10:39

28 мая Святы Айцец Францішак звярнуўся ў «Твітэры» да моладзі. «Дарагія маладыя людзі, Касцёл чакае вялікіх рэчаў ад вас і вашай высакароднасці. Не бойцеся ставіць высокія мэты», — так гучаць словы Папы.

 
Святы Айцец: калі кажам «не» Богу, псуем Яго план любові
26.05.2013 20:58

Пра план Божай любові да кожнага чалавека напісаў Святы Айцец 26 мая ў «Твітэры». «Кожны раз, калі мы паддаемся эгаізму і кажам „не“ Богу, мы псуем Яго план любові ў адносінах да нас», — так гучаць словы Папы.

 
Пантыфік у рымскай парафіі: Маці Божая заўсёды спяшаецца нам на дапамогу
26.05.2013 20:18

26 мая Святы Айцец наведаў парафію Святых Альжбеты і Захарыі, здзейсніўшы такім чынам свой першы пастырскі візіт у рымскую парафію. У гаміліі Папа звярнуў увагу вернікаў на імкненне Панны Марыі заўсёды дапамагаць ім.

 
Папа пра новага благаслаўлёнага: ён выйграў з уваскрослым Хрыстом
26.05.2013 19:59

26 мая пасля малітвы «Анёл Панскі» папа Францішак нагадаў аб постаці кс. Джузэпэ Пулізі, забітага ў 1993 г. мафіяй, які ўчора ў Палерма быў беатыфікаваны. Пантыфік нагадаў, што новы благаслаўлёны прысвяціў сябе асаблівым чынам душпастырству моладзі, і менавіта навучанне дзяцей паводле Евангелля і імкненне выцягнуць іх з апраметнай стала матывам забіцця святара мафіяй.

 
Святы Айцец: у Найсвяцейшай Тройцы Бог аб’явіў сябе, ідучы побач з чалавецтвам
26.05.2013 19:44

26 мая перад малітвай «Анёл Панскі» папа Францішак разважаў аб таямніцы Найсвяцейшай Тройцы. Пантыфік падкрэсліў вызначальны характар веры ў Трыадзінага Бога ў жыцці кожнага католіка і важнасць Яго пастаяннага пазнання і спасцігання.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы і 20-годдзе адбудовы капліцы ў Стараельні
25.05.2013 18:25

25 мая 2013 г.

Сёння, калі адзначаем парафіяльную ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, дзякуем Богу за каплічку, збудаваную на месцы парафіяльнага касцёла, спаленага партызанамі падчас Другой сусветнай вайны.

 
Святы Айцец: сучасны свет забываецца, што вышэй за логіку і рынак стаіць чалавек і яго годнасць
25.05.2013 14:54

25 мая папа Францішак сустрэўся з членамі фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» з нагоды міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Рыме. Святы Айцец звярнуўся да тэмы сёлетняй сустрэчы фонду, якая запрашае «пераасэнсаваць салідарнасць».

 
Папа абмеркаваў праграму свайго прабывання ў Рыа-дэ-Жанейра
25.05.2013 12:33

Святы Айцец абмеркаваў падрабязнасці свайго прабывання ў Рыа-дэ-Жанейра на Сусветным дні моладзі. 24 мая, прымаючы мясцовага арцыбіскупа Арані Тэмпесту, які адначасова з’яўляецца старшынёй аргкамітэта гэтага сусветнага форума, папа Францішак размаўляў з ім пра праграму свайго знаходжання ў Бразіліі.

 
Святы Айцец: папросім Бога дапамагчы нашаму нявер’ю
25.05.2013 12:24

Новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» 25 мая прысвечаны веры і нявер’ю. «Усе мы маем у сваіх сэрцах некаторую прастору нявер’я. Давайце скажам Пану: веру! Дапамажы майму нявер’ю», — так гучаць словы Святога Айца.

 
<< Першая < Папярэдняя 1351 1352 1353 1354 1355 1356 1357 1358 1359 1360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1356 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.