Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец: ці сапраўды наша жыццё напоўнена Богам?
17.05.2013 14:32

Звярнуць увагу на тое, якое месца займае ў жыцці вернікаў Бог, прапанаваў Святы Айцец Францішак у сваім новым запісе ў «Твітэры» 17 мая. «Ці сапраўды наша жыццё напоўнена прысутнасцю Бога? Колькі рэчаў займаюць месца Бога ў маім жыцці кожны дзень?» — над такімі пытаннямі заахвоціў задумацца Папа.

 
Стала вядома праграма мерапрыемстваў з удзелам Папы на май — ліпень
17.05.2013 13:58

Папа Францішак наведае шэраг рымскіх парафій. У Апостальскай Сталіцы прадстаўлена праграма мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка на бліжэйшыя месяцы.

 
Згублены рай
17.05.2013 08:51

Хто з нас не прагне? Быць любімым і любіць. Хто не жадае мець сапраўднага шчырага сябра, з якім можна, як кажуць, пайсці і ў разведку? Жанчына марыць аб сапраўдным мужчыну, мужчына імкнецца сустрэць сапраўдную жанчыну. Шукаем нейкі ідэал. Таму што дзесьці вельмі глыбока, падсвядома жадаем дасканаласці (хаця большасць з нас ведае, якія мы на самой справе і як далёка нам да ідэалу).

 
Святы Айцец: мы не можам быць «часовымі» хрысціянамі
16.05.2013 13:34

Жыць верай кожны момант заахвоціў Святы Айцец у сваім новым запісе ў «Твітэры» 16 мая. «Мы не можам быць „часовымі“ хрысціянамі! Мы павінны імкнуцца жыць нашай верай у кожны момант кожнага дня», — так гучаць словы папы Францішка.

 
Папа: у сучасным свеце большасць людзей жыве ў штодзённай няўпэўненасці
16.05.2013 13:23

Адказваць на сучасныя выклікі «з рашучасцю і дальнабачнасцю» заахвоціў папа Францішак чатырох новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, з якімі сустрэўся 16 мая. Пантыфік прыняў у дыпламатаў з Кыргызстана, Антыгуа і Барбуды, Люксембурга і Бастваны даверчыя граматы.

 
Аргенцінскі тэнісіст Дэль Потра пра сустрэчу з Папам: гэта быў незабыўны момант
16.05.2013 12:27

Хуан-Марцін дэль Потра 15 мая сустрэўся з Папам Рымскім Францішкам у Ватыкане і ўручыў Пантыфіку тэнісную ракетку, якой ён перамог у фінале US Open-2009.

 
Папа да Патрыярха Барталамея: Міланскі эдыкт адкрыў дарогу Евангеллю
16.05.2013 11:47

Папа Францішак прывітаў Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, які прыбыў у Мілан з нагоды святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкта — дакумента імператара Канстанціна, які «абвясціў свабоду веравызнання для хрысціян, адкрыў дарогу Евангеллю і рашуча паспрыяў нараджэнню еўрапейскай цывілізацыі». 15 мая Пантыфік скіраваў Патрыярху тэлеграму.

 
У бягучым годзе Святы Айцец наведае Сардзінію
16.05.2013 11:03

У 2013 годзе папа Францішак наведае Сардзінію. Пантыфік памоліцца ў мясцовым санктуарыі Маці Божай з Банарыё, ад якой паходзіць назва сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрэс.

 
Паведамленне з 53-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
15.05.2013 23:56

15 мая 2013 г. у Пінску адбылося 53-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы нашай краіны. Прымаў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 

 
Паведамленне з 53-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
15.05.2013 23:56

15 мая 2013 г. у Пінску адбылося 53-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы нашай краіны. Прымаў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

 

 
<< Першая < Папярэдняя 1351 1352 1353 1354 1355 1356 1357 1358 1359 1360 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1360 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.