Гэтыя словы, якія я пачула на адным псіхалагічным трэнінгу, успомніліся мне падчас размовы з адной маёй знаёмай. Тэма размовы датычылася адзначэння розных святаў. Клопат маёй знаёмай быў у тым, што яна не любіць святкаваць свой дзень народзінаў і ніколі гэтага не робіць. Не любіць яна і віншаванняў з гэтай нагоды. Аднак яе знаёмыя штогод імкнуцца навязаць ёй гэтае святкаванне, зыходзячы з пазіцыі, што на дзень народзінаў належыць радавацца, віншаваць і ладзіць вечарыну. Калі ж нехта мае іншыя жаданні, то ён (ці яна) альбо няшчыры чалавек, альбо гэта проста ненармальна.
Караль Юзаф Яўген дэ Мазено нарадзіўся 1 жніўня 1782 года ў мясцовасці Экс-ан-Праванс на поўдні Францыі. З пачаткам рэвалюцыі, калі Яўгену было восем год, сям’я вымушаны была пакінуць радзіму, яны «вандравалі» адзінаццаць год.
Касцёл не з’яўляецца палітычным рухам ці добра арганізаванаю структураю, гэта не пазаўрадавая арганізацыя, бо калі б ён быў такім — страціў бы сваю натуру, — падкрэсліў папа Францішак падчас малітоўнага чування на плошчы Св. Пятра 18 мая, у вігілію Спаслання Духа Святога. У чуванні прынялі ўдзел прадстаўнікі 150 рухаў і касцёльных супольнасцяў з розных краін свету, у тым ліку з Беларусі.
Новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» прысвечаны Духу Святому. «Дух Святы перамяняе і абнаўляе нас, стварае гармонію і адзінства і дае нам адвагу і радасць для місій», — так гучаць словы Пантыфіка, якія з’явіліся 19 мая, у нядзелю Спаслання Духа Святога.
«Сёння ў літургіі мы абмяркоўваем і нанава перажываем Спасланне Духа Святога на Касцёл, што ажыццявіў уваскрослы Хрыстус», — сказаў папа Францішак падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў 19 мая, ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, на плошчы Св. Пятра. Гамілію Пантыфік прысвяціў дзеянню Святога Духа, які ўносіць у жыццё Касцёла навіну, запэўнівае яму гармонію і пасылае яго членаў на місіі.
18 мая 2013 г.
«З радасцю ўвойдзем у дом Пана» (пар. Пс 122 (121), 2).
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, браты і сёстры!
1. Гэтыя словы рэфрэну рэспансарыйнага псальма сённяшняй святой Імшы вельмі добра перадаюць пачуцці нашых сэрцаў і душаў, калі ў Віцебску асвячаецца новы касцёл Святога Духа.
Вучыцца ў Маці Божай прымаць Бога ў сваё жыццё заахвоціў вернікаў Святы Айцец у сваім новым запісе ў «Твітэры». «Мы павінны вучыцца ў Марыі, і мы павінны наследаваць яе безумоўную гатоўнасць прыняць Хрыста ў сваё жыццё», — так гучаць словы папы Францішка.
18 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі канцлера Германіі Ангелу Меркель. Палітык сустрэлася таксама з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
Шчаслівыя сужэнствы — найважнейшае ў жыцці. Яны даюць чалавеку радасць, адчуванне сэнсу, бяспекі і цяпла. Менавіта дзякуючы гэтаму мы адчуваем сябе больш здаровымі і маладымі. Добрыя адносіны з’яўляюцца чымсьці вельмі каштоўным, што трэба ахоўваць і аб чым трэба клапаціцца.
Справа евангелізацыі з’яўляецца фундаментам кожнай касцёльнай ініцыятывы, — звярнуў увагу папа Францішак. 17 мая Пантыфік сустрэўся з супрацоўнікамі Папскіх місійных ініцыятыў.