Нават там, дзе няма магчымасці існавання касцёльных структур, Касцёл можа жыць у сваіх верніках, лічыць папа Францішак. 22 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO).
28 чэрвеня ў базыліцы святога Пятра ў Ватыкане папа Францішак узначаліць чарговую публічную кансісторыю, падчас якой Пантыфік надасць кардынальскую годнасць пяці іерархам. Падчас цырымоніі адбудзецца абрад накладання бірэтаў, уручэнне пярсцёнкаў, наданне кардынальскіх тытулаў або даручэнне дыяконій.
У пятніцу пасля актавы Божага Цела Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэтая ўрачыстасць выражае праўду, аб якой сказаў св. апостал Ян: “Бог ёсць любоў”.
«Я ціхі і пакорны сэрцам».
Ён вучыўся ў Сарбоне, каб вярнуцца і развіваць Беларусь. Сталыпін называў яго «беларускім Бісмаркам». Чым яшчэ адметны Эдвард Вайніловіч, у гонар якога хочуць назваць сквер побач з Чырвоным касцёлам у Мінску?
Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі хутка наведае Маскву з візітам «на высокім узроўні». Ён пройдзе ў жніўні і будзе ўключаць, у прыватнасці, сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і кіраўніцтвам Рускай Праваслаўнай Царквы.
22 чэрвеня ў Будслаў вырушылі пілігрымкі з Баранавіч і Ліды, якія з’яўляюцца самымі доўгімі па часе. Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў яшчэ і самая працяглая — 293 км.
Нашае прапаведаванне без сведчання жыцця наўрад ці прамовіць да сучаснага чалавека, хутчэй за ўсё нашыя высілкі не прынясуць у такім выпадку вялікай карысці. Па сваёй сутнасці пераслед з'яўляецца пэўнага роду правакацыяй, выпрабаваннем, праверкай на нашую аўтэнтычнасць як вестуноў Евангелля і нашай веры таксама.