НАВЯРТАЦЦА І ДЗЯЛІЦЦА ВЕРАЙ
Мінская архікатэдра, 26 чэрвеня
Глыбокапаважаныя браты і сёстры, пілігрымы!
1. Чарговы раз Божы Провід дазваляе нам прыняць удзел у штогадовай пілігрымцы ў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Кожны год тысячы людзей пілігрымуюць на папулярны будслаўскі фэст, які стаў не толькі рэлігійным, але і нацыянальным святам. Адны накіроўваюцца туды на аўтамабілях і аўтобусах, іншыя на роварах, а яшчэ іншыя выбіраюцца ў нялёгкі і доўгі шлях пяшком.