1. Традыцыйна кожны год Каталіцкі Касцёл 1 студзеня адзначае Сусветны дзень міру, які быў устаноўлены папам Паўлам VI. З гэтай нагоды Пантыфік звяртаецца да народаў свету са спецыяльным Пасланнем. Дэвіз сёлетняга, ужо 46-га, Сусветнага дня міру ўзяты са славутага казання Езуса на гары: «Благаслаўлёныя міратворцы» (пар. Мц 5, 9). Ужо ў самым тытуле гэтага Паслання нагадваецца аб асобай ролі тых, хто змагаецца за мір: яны з’яўляюцца благаслаўлёнымі — гэта азначае, што яны падабаюцца Богу.
Пра тое, што хрысціяне павінны прытрымлівацца прыкладу Езуса ў пабудове міру ва ўсім свеце, нагадаў Папа падчас святой Імшы ў вігілію Божага Нараджэння, у базыліцы св. Пятра. Таксама Пантыфік заклікаў да міру на Святой Зямлі, што асабліва актуальна для горада, дзе нарадзіўся Хрыстус, Бэтлеема. У літургіі ў Ватыкане ўдзельнічалі 10 тысяч вернікаў.
Чарговае Божае Нараджэнне, усё тое ж свята… Свет, у які прыходзіць Дзіця, такі ж, як і ў часы кіравання Цэзара Аўгуста. Голад і перанасычэнне, убоства і багацце, нявіннасць і распуста, вернасць і здрада, заганы і пабожнасць, прагнасць і ненасытнасць, наіўнасць і інтрыгі, святасць і грэх.
22 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памілаваў Паоло Габрыэле, былога камердынера Папскага дома, асуджанага за крадзеж асабістых дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы. Каб пацвердзіць прабачэнне і асабіста паведаміць Паоло Габрыэле аб памілаванні, Папа наведаў зняволенага ў турме.
Поспех кніг Бэнэдыкта XVI, уключаючы апошнюю, прысвечаную дзяцінству Езуса, можна патлумачыць здольнасцю Пантыфіка «прамаўляць ветлівым і прывабліваючым тонам у духу часу». Аб гэтым напісаў у артыкуле на старонках італьянскай газеты «Corriera della sera» біблеіст і тэолаг, арцыбіскуп К'еці-Васта Бруна Фортэ.
Напэўна, многія з нас добра памятаюць той фрагмент Евангелля, дзе Езус Хрыстус літаральна быў выдалены са свайго роднага горада, выгнаны з зямлі, дзе выхоўваўся, дзе сталеў і дзе дарастаў да сваёй будучай місіі. І, напэўна, таксама добра памятаем, як адрэагаваў на гэта Збаўца, зазначаючы між іншым, што няма прарока ў сваёй бацькаўшчыне (пар. Мк 6, 1-10; Лк 4, 16-30).
21 снежня ў ватыканскай капліцы «Redemptoris Mater» Пантыфік і супрацоўнікі Рымскай Курыі выслухалі чарговае казанне, якое прамовіў прапаведнік Папскага дома а. Раньера Канталамеса. Святар праводзіць адвэнтавыя рэкалекцыі для Папы.
21 снежня папа Бэнэдыкт XVI сустрэўся перад Божым Нараджэннем з працаўнікамі Рымскай Курыі. У прамове да сваіх найбліжэйшых супрацоўнікаў Пантыфік падвёў вынікі года, які падыходзіць да завяршэння.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў папы Паўла VI. Дакумент быў падпісаны Пантыфікам 20 снежня разам з іншымі 23 дэкрэтамі, падрыхтаванымі Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі.
Пра Езуса як «аўтара жыцця, радасці, любові і міру» казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з моладдзю з італьянскай арганізацыі «Каталіцкая акцыя» 20 снежня. Папа заклікаў маладых вернікаў шукаць з упэўненасцю таго «аўтара міру, якога свет так патрабуе».