Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI да служачых цыркаў: удзельнічайце ў Божай місіі праз сваю працу
01.12.2012 15:29

1 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са служачымі цыркаў і лунапаркаў. Каля сямі тысяч прадстаўнікоў гэтай прафесіі прыбылі ў Вечны горад, каб прыняць удзел у сустрэчы, арганізаванай Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, Рымскай дыяцэзіяй і фондам «Migrantes».

 
Святы Айцец і Патрыярх Канстанцінопальскі пра шлях да адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі
01.12.2012 13:48

Папа Бэнэдыкт XVI і Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей падкрэслілі важнасць дасягнення адзінства паміж католікамі і праваслаўнымі. Пантыфік павіншаваў Патрыярха са святам св. Андрэя, на якое ў Стамбул прыбыла дэлегацыя з Апостальскай Сталіцы. Патрыярх Барталамей падчас літургіі ў храме св. Андрэя назваў Другі Ватыканскі Сабор «паваротным момантам у адносінах паміж католікамі і праваслаўнымі».

 
Распараджэнне біскупа Антонія Дзям’янкі адносна пастырскай праграмы на Год веры ў Пінскай дыяцэзіі
01.12.2012 10:04

Дарагія святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры ў Хрысце!

Зыходзячы з Ноты Кангрэгацыі Веравучэння ад 6 студзеня 2012 г., падрыхтаванай Апостальскай Сталіцай праграмы і Пастырскага паслання Біскупаў Беларусі на Год веры, гэтым распараджэннем зацвярджаю наступныя пункты душпастырскай праграмы на Год веры ў Пінскай дыяцэзіі.

 
Пасланне Папы да Патрыярха Канстанцінопальскага: наш намер рухацца ў кірунку поўнага адзінства нязменны
30.11.2012 18:34

30 лістапада дэлегацыя Ватыкана на чале са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам удзельнічала ў літургіі ў Стамбуле ў свята св. Апостала Андрэя. На заканчэнне набажэнства было агучана пасланне папы Бэнэдыкта XVI да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея.

 
Выйшлі публікацыі Бэнэдыкта XVI часоў Другога Ватыканскага Сабору
30.11.2012 16:58

У Рыме адбылася прэзентацыя VII тома збору твораў Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Кніга ўтрымлівае публікацыі будучага Папы ў часы Другога Ватыканскага Сабору, у якім ён прымаў удзел як эксперт.

 
Слова Жыцця на снежань 2012
30.11.2012 15:06

«А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць дзецьмі Божымі» (Ян 1, 12).

Вось добрая навіна, якую Езус абвясцiў і падараваў чалавецтву: мы дзеці Божыя, мы становімся імi праз ласку.

 
Папа да біскупаў Францыі: увага — веданню зместу веры, пакліканням, сям’і і адукацыі
30.11.2012 14:07

30 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю групе французскіх іерархаў, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам аd limina Аpostolorum. Папа адзначыў, што праблемай Касцёла ў Францыі з’яўляецца няведанне католікамі зместу веры, якое ўключае няведанне асобы Езуса Хрыста і велічы Яго вучэння.

 
Папа скіраваў віншаванне на 100-годдзе незалежнасці Албаніі
29.11.2012 20:41

28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У тэлеграме Папа запэўніў у малітве за грамадзян і кіраўніцтва краіны і пажадаў «умацавання міру, справядлівасці і росквіту народа Албаніі».

 
Святы Айцец заклікаў да дапамогі хворым на СНІД
28.11.2012 14:37

На агульнай аўдыенцыі 28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў удзячнасць касцёльным арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у барацьбе са СНІДам. У сувязі з Сусветным днём барацьбы са СНІДам, які будзе адзначацца 1 снежня, Папа заклікаў да дапамогі ахвярам гэтай эпідэміі, асабліва дзецям, у найбяднейшых рэгіёнах свету.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як Касцёл ставіцца да смяротнага пакарання?
28.11.2012 14:25

30 лістапада будзе адзначацца Міжнародны дзень «Гарады за жыццё. Гарады супраць смяротнага пакарання», ініцыятарам якога з’яўляецца экуменічная «Супольнасць св. Ідзія». У яго рамках у 1500 гарадах свету пройдуць розныя мерапрыемствы, маніфестацыі, дыскусіі на тэму права чалавека на жыццё.

 
<< Першая < Папярэдняя 1411 1412 1413 1414 1415 1416 1417 1418 1419 1420 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1417 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.