Глыбокапаважаныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі!
26 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з шасцю новапрызначанымі кардыналамі, членамі іх сем’яў, а таксама вернікамі іх краін, якія прыбылі ў Вечны горад, каб падзяліць радасць атрымання кардынальскай годнасці са сваімі іерархамі.
26 лістапада 2012 г., Ліда1. У сучасным свеце футбол становіцца ўсё больш і больш папулярным і захапляе як маладых, так і старэйшых. На жаль, нярэдка гэтае захапленне з духоўнага пункту гледжання становіцца хваравітым, бо замест таго, каб прымаць удзел у нядзельнай святой Імшы, людзі ідуць на футбол. Таму такое захапленне нельга назваць нармальным для хрысціяніна.
1. Малітва ЕзусаПерад тым як увайсці ў таямніцу малітвы, на самым пачатку трэба адзначыць, што няма наогул хрысціянскай малітвы без Хрыста. Ён знаходзіцца ў цэнтры кожнай малітвы і сам дае нам прыклад адносінаў да Айца праз малітву. У Езусе чалавек адкрывае сапраўднае аблічча Бога. Убачыць гэта можам між іншым у адным евангельскім эпізодзе: хросту Езуса ў Ярдане, калі з неба чутны быў голас Айца: «Гэта мой Сын умілаваны, якога Я ўпадабаў» (Мц 17, 5).
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу, што «новая кніга Папы аб дзяцінстве Езуса трапіла ў нашы рукі своечасова, каб духоўна суправаджаць нас у перыяд Адвэнту і Божага Нараджэння».
24 лістапада ў базыліцы св. Пятра за мурамі ў Ватыкане адбылася кансісторыя, падчас якой Святы Айцец надаў кардынальскую годнасць шасці іерархам. У гаміліі Папа падкрэсліў, што місія Хрыста «арыентавана на ўсяго чалавека і кожную асобу, пераўзыходзячы любыя этнічныя, нацыянальныя і рэлігійныя асаблівасці».
23 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Лівана Мішэлем Сулейманам, які прыбыў у Рым з нагоды кансісторыі, што адбудзецца 24 лістапада. Прэзідэнт Лівана ўзначальвае дэлегацыю з 500 чалавек, якія прыехалі падтрымаць мараніцкага Патрыярха Бешара Раі, які заўтра атрымае з рук Папы кардынальскі берэт.
Неабароненасць людзей мора, рыбакоў і матросаў павінна стымуляваць клопат Касцёла аб іх. Да гэтага заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзельнікаў XXIII Сусветнага кангрэсу душпастырства працуючых на моры, з якімі сустрэўся 23 лістапада ў Ватыкане.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў былога прэфекта Папскага дома арцыбіскупа Джэймса Майкла Харві арцыпрэзбітэрам базылікі св. Паўла за мурамі. 24 лістапада падчас кансісторыі арцыбіскуп Харві атрымае кардынальскія рэгаліі.
Міналі стагоддзі. Божы Провід паступова ператвараў экумену (так званы «ўвесь сусвет»), некалі апанаваную адзінай і магутнай Рымскай імперыяй, у нешта абсалютна іншае.