Сотні тысяч чалавек ужо падпісаліся на блог Святога Айца Бэнэдыкта XVI у «Twitter». Па словах кіраўніка Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі SІ, сам Пантыфік бачыць у гэтым новую магчымасць служэння Евангеллю. Разам з тым святар падкрэсліў, што сам па сабе партал не забяспечвае збаўлення.
Адвэнт — гэта перыяд радасны і адначасова вельмі адказны. У адрозненні ад Вялікага посту ў Адвэнце мы больш засяроджваемся не на ўчыненых грахах, а на бясконцай дабрыні Збаўцы. Мы рыхтуемся да гэтай сустрэчы, і таму ўжо зараз павінны вырашыць, кім ёсць Хрыстус у маім жыцці, асабіста для мяне, тут і цяпер?
8 снежня 2012 г., МагілёўПане, веру ў Цябе«Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас» (Пс 126 (125), 3) Глыбокапаважаная моладзь!
7 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Пантыфік адзначыў, што навуковая праца камісіі асабліва важная ў сучасным культурным кантэксце, калі існуюць спробы пазбавіць тэалогію акадэмічнага статусу па прычыне яе цеснай сувязі з верай.
Шчырыя спачуванні і выразы глыбокага смутку ў сувязі са смерцю Патрыярха Антыёхіі Ігнацыя IV выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Пантыфік даслаў тэлеграму на імя Мітрапаліта Геліопаліса Спірыдона, у якой падкрэсліў заслугі спачылага для паяднання і міру паміж людзьмі і збліжэння паміж католікамі і праваслаўнымі.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI трапіў у дзясятку самых уплывовых людзей свету. Сярод знакамітых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў Пантыфік заняў пятае месца.
З таго часу, як Езус знайшоў мяне, я з нецярплівасцю чакаю Яго. Ён абяцаў, што вернецца, але Яго ўсё яшчэ няма. Штодзённыя сустрэчы з Ім у Слове, у Эўхарыстыі і ў таямніцы бліжняга напаўняюць маё сэрца незразумелай тугой.
9 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, У Польшчы па ініцыятыве каталіцкага епіскапату будзе адзначацца чарговы Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе.
Двухбаковыя адносіны, хрысціянскае бачанне асобы, выклікі, якія стаяць перад сучасным грамадствам, і міжнародныя пытанні сталі тэмай размоваў Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Прэзідэнтам Германіі Ёахімам Гаукам. Сустрэча нямецкага лідара з Папам адбылася 6 снежня ў межах яго візіту ў Апостальскую Сталіцу.
На мінулым тыдні ў многіх СМІ прайшла інфармацыя пра тое, што ўжо ў гэтым месяцы Пантыфік атрымае рапарт у справе марыйных аб’яўленняў у Меджугор’і (Боснія і Герцагавіна). Дадзеную інфармацыю аправерг прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Федэрыка Ламбардзі.