Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
21.12.2012. Ці будзе канец свету?
21.12.2012 03:00

Разглядзім гэтае пытанне з пункту гледжання чалавека, які верыць у Божае Аб’яўленне, заключанае ў кнігах Святога Пісання. У Евангелллі паводле Марка Езус кажа: «А пра дзень той або гадзіну ні анёлы ў небе, ні Сын, ніхто не ведае, а толькі Айцец» (Мк 13, 32). Калі ж узяць пад увагу дату 21 снежня 2012 года, то азначала б гэта, што мы ведаем прынамсі дзень.

 
Колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый са Святым Айцом узрасла
20.12.2012 17:16

У адпаведнасці са статыстыкай, прадстаўленай Прэфектурай Папскага дома, у 2012 годзе колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый са Святым Айцом узрасла ў параўнанні з 2011 годам на 47 тысяч чалавек. На працягу года Пантыфік сустрэўся падчас гэтых аўдыенцый амаль з 500 тысячамі чалавек.

 
Каментарый Папы да кнігі «Дзяцінства Езуса»: Нараджэнне Хрыста заклікае нас пераасэнсаваць нашыя прыярытэты
20.12.2012 14:03

Выйшаў каментарый Святога Айца Бэнэдыкта XVI да яго кнігі «Дзяцінства Езуса» — апошняй у трылогіі «Езус з Назарэта». Каментарый змешчаны ў аўтарытэтнай фінансава-эканамічнай міжнароднай газеце «Financial Times».

 
Чаму вера — гэта ўнікальны дар?
20.12.2012 12:07

У тэалогіі тэрмін «вера» адносіцца да трох з’яваў-элементаў. Па-першае, вера як боская цнота, як выключны дар чалавеку. Чалавек сам не можа нарадзіць у сабе гэты дар, ён можа толькі падрыхтавацца на яго прыняцце і далей развіваць сваю адкрытасць на яго, узрошчваць яго ў сабе — перш за ўсё праз малітву і святыя сакрамэнты. Гэты дар можна выпрошваць у Бога для іншага чалавека — малітвай, постам, ахвярай.

 
Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку халдзейскага Патрыярха Вавілоніі
20.12.2012 11:16

19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Эмануэля ІІІ Дэлі з пасады халдзейскага Патрыярха Вавілоніі ў Іраку. Папа склікаў на 28 студзеня 2013 г. у Рым Сінод Біскупаў гэтага Касцёла для абрання наступнага Патрыярха.

 
Віншаванні біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з нагоды ўрачыстасці Божага Нараджэння і Новага 2013 года
20.12.2012 10:09

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Дарагія дыяцэзіяне!

У святы Божага Нараджэння вандроўка па сцежках веры прыводзіць нас у Бэтлеем. Мы кленчым каля ясляў і аддаём пашану Богу, які зышоў з неба для нашага збаўлення. Шчыра жадаю, каб сустрэча — у Год веры — Нованароджанага Збаўцы паглыбіла нашу веру, а яе вызнаванне стала нашай штодзённай малітвай.

 
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Нядзелю Святой Сям’і 2012
19.12.2012 21:18

«Стаўшы бацькамі, сужэнцы атрымліваюць ад Бога дар новай адказнасці. Іх бацькоўская любоў павінна стаць для дзяцей бачным знакам той самай любові Бога, „ад якой бярэ назву ўсялякае бацькоўства на небе і на зямлі”». (Familiaris consortio 15)

 
Святы Айцец пра веру Марыі
19.12.2012 15:28

У сераду 19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правёў традыцыйную агульную аўдыенцыю. Свае разважанні Пантыфік прысвяціў веры Марыі, зрабіўшы гэта ў кантэксце «вялікай таямніцы Звеставання Найсвяцейшай Багародзіцы».

 
Слова Крыстыны Лялько, галоўнага рэдактара часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера», падчас уручэння папскіх медалёў «Bene merenti» асобам, якія зрабілі вялікі ўклад у развіццё Касцёла ў Беларусі
19.12.2012 15:08

18 снежня 2012 г., Мінск, касцёл св. Сымона і св. Алены

«Пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны…»  (Лк 6, 45) Нашыя сэрцы сёння напоўнены глыбокаю ўдзячнасцю.

 
Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі вернікам Пінскай дыяцэзіі на свята Нараджэння Пана i Новы 2013 год
19.12.2012 14:31

Тэкст віншавання на польскай мове >>>

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Бог зноў дае нам ласку святкавання Божага Нараджэння. Гэтым разам адбываецца яно ў год, абвешчаны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI Годам веры.

 
<< Першая < Папярэдняя 1411 1412 1413 1414 1415 1416 1417 1418 1419 1420 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1412 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.