Святы Айцец заклікаў да дапамогі хворым на СНІД |
Святы Айцец |
28.11.2012 14:37 |
Пантыфік адзначыў, што Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заснаваны, каб звярнуць увагу на хваробу, якая прывяла да мільёнаў смерцяў і вялікіх чалавечых пакут. Асабліва яны відавочныя, па словах Папы, у найбольш бедных рэгіёнах, дзе людзям ускладнены доступ да патрэбных лекаў. «Я скіроўваю думкі найперш да мноства дзяцей, якія, нягледзячы на існаванне неабходнай тэрапіі, штогод заражаюцца ад сваіх маці вірусам СНІДу», — дадаў Святы Айцец. (AG) |